https://bel.sputnik.by/20151016/1017904563.html
Аляксандр Патліс адзначыў 45-годдзе, прыбіраючы дзіцячую бібліятэку
Аляксандр Патліс адзначыў 45-годдзе, прыбіраючы дзіцячую бібліятэку
Вядомы музыкант вырашыў даказаць, што рабіць добрыя справы можна і без грошай. У гэтай ідэі яго падтрымалі тэлевядучая Святлана Бароўская, спявачка Анастасія... 16.10.2015, Sputnik Беларусь
2015-10-16T12:16+0300
2015-10-16T12:16+0300
2015-10-16T12:29+0300
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101790/49/1017904970_0:0:0:0_1920x0_80_0_0_41c1a521e69da848a3b51bdda518c76a.jpg
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
у беларусі, грамадства, беларусь, мінск, аляксандр патліс
у беларусі, грамадства, беларусь, мінск, аляксандр патліс
Аляксандр Патліс адзначыў 45-годдзе, прыбіраючы дзіцячую бібліятэку
12:16 16.10.2015 (абноўлена: 12:29 16.10.2015) Вядомы музыкант вырашыў даказаць, што рабіць добрыя справы можна і без грошай. У гэтай ідэі яго падтрымалі тэлевядучая Святлана Бароўская, спявачка Анастасія Ціхановіч і дзесяткі людзей з сацыяльных сетак.
МІНСК, 16 кас — Sputnik. Новую дзіцячую бібліятэку напярэдадні Дня Маці чакалі ў дзіцячай вёсцы Sos-дзіцячая вёска ў Бараўлянах ужо з пачатку восені. Спявак Аляксандр Патліс разам з сябрамі і аднадумцамі з некалькіх сацыяльных сетак збіралі свае любімыя кнігі — менавіта тыя, якімі зачытваліся ў дзяцінстве, тыя, якія захоўваюць лепшыя нашы ўспаміны, каб падарыць дзецям, якім ў жыцці дасталася значна менш цяпла і ласкі.
Акрамя самых простых расходных матэрыялаў: памперсаў, фарбаў, пластыліну, такім дзецям, на самай справе, важна трымаць сувязь з "вялікай зямлёй". Sos-дзіцячая вёска ў Бараўлянах не зусім дзіцячы дом: прыгожыя ўтульныя домікі, дзе жыве па восем дзяцей разам з выхавальнікам, які становіцца для іх за гэты час мамай, а вёска — родным домам.
"Сюды прыходзяць нашы выпускнікі са сваімі шчаслівымі і сумнымі гісторыямі, — распавядае дырэктар Андрэй Семцоў. — У кожнага дзіцяці тут свая складаная гісторыя, дарога, на якой ужо яго чакала мноства выпрабаванняў. Наша вёска выпусціла вельмі шмат людзей, якія атрымалі годныя прафесіі і сталі паспяховымі ў жыцці.
У акцыі паўдзельнічала два дзесяткі чалавек, сярод іх — спявачка Анастасія Ціхановіч і тэлевядучая Святлана Бароўская, а сама ідэя належала спеваку Аляксандру Патлісу, які хацеў такім чынам паказаць — каб дапамагчы камусьці, не трэба мець вялікія фінансавыя сродкі.