Выстава "Privet Picasso & Viva Barselona!" адкрылася ў Мінску
Выстава "Privet Picasso & Viva Barselona!" адкрылася ў Мінску
Sputnik Беларусь
Экспазіцыя створана беларускімі мастакамі Ірынай і Анатолем Кузняцовамі і прысвечана творчасці выбітных іспанскіх мастакоў: Пікаса, Далі, Тапіеса, Міро і... 16.10.2015, Sputnik Беларусь
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, еўропа, мінск, ірына кузняцова, анатоль кузняцоў, цэнтр сучасных мастацтваў, "privet picasso & viva barselona!", беларусь
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, еўропа, мінск, ірына кузняцова, анатоль кузняцоў, цэнтр сучасных мастацтваў, "privet picasso & viva barselona!", беларусь
Выстава "Privet Picasso & Viva Barselona!" адкрылася ў Мінску
Экспазіцыя створана беларускімі мастакамі Ірынай і Анатолем Кузняцовамі і прысвечана творчасці выбітных іспанскіх мастакоў: Пікаса, Далі, Тапіеса, Міро і Гаўдзі.
Энергетыка твораў выбітных майстраў падштурхнулі Ірыну і Анатоля Кузняцовых на стварэннне рэмэйкаў і асацыяцый на тэму пабачанага. Большасць прац выканана з нетрадыцыйных матэрыялаў, якія былі пераасэнсаваны аўтарамі з пункту гледжання сучаснага мастацтва.
"Зараз я вам пакажу Тапіеса. Гэта мастак 60-х гадоў, які першым звычайныя аб'екты ўзвёў у ранг мастацкіх твораў. Увесь яго дом па перыметры даху абведзены дротам, таму я яго выкарыстала ў гэтым арт-аб'екце", - распавяла мастачка.