Белавія запускае анлайн-распазнаванне пашпартоў

© Flickr / AndreaСамалёт кампаніі Белавія
Самалёт кампаніі Белавія - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новая функцыя спросціць карыстальнікам працэс набыцця квіткоў

МІНСК, 17 кас — Sputnik. Нацыянальная авіякампанія "Белавія" з 17 кастрычніка запускае ў тэставым рэжыме анлайн-распазнаванне пашпартоў пры набыцці авіяквіткоў праз інтэрнэт, паведамілі Sputnik у прэс-службе перавозчыка.

Паводле інфармацыі кампаніі, гэта дазволіць пасажырам не ўводзіць уручную пашпартныя дадзеныя пры набыцці білетаў праз сайт "Белавія".

"Цяпер пры куплі білетаў онлайн можна сфатаграфаваць або загрузіць ўжо існуючую фатаграфію апошняй старонкі пашпарта", — сказалі ў кампаніі.

Пры гэтым падкрэслілі, што сайт booking.belavia.by "паспрабуе распазнаць і запоўніць" неабходныя палі формы ўводу пашпартных дадзеных. Раней "Белавія" ўвяла паслугу па куплі білетаў у крэдыт, які афармляецца таксама праз сайт і выдаецца па фіксаванай стаўцы 42% гадавых. 

Стужка навiн
0