МІНСК, 19 кас — Sputnik. Каб просты беларускі дармаед ведаў, чым заняць свой дзень і не выдаткоўваў грошы з відавочна пустога бюджэту, Sputnik штотыднёва робіць адмысловую дармаедскую афішу.
Ранішнія прагляды ў кінашколе
Дзе: Мінская кінашкола-студыя, пр. Незалежнасці, 168
Калі: 21 кастрычніка, серада, 10.00
Штотыднёва ў кінашколе ладзяцца ранішнія кінапрагляды — плаціць за іх не трэба, самыя адказныя могуць прынесці з сабой печыва. На гэтым тыдні глядзім "Наудачу, Бальтазар" Робера Брэссана. Фільм распавядае пра лёс восліка, якога дзеці назвалі Бальтазарам. Гэта класіка еўрапейскага аўтарскага кіно, таму прыходзьце.
Сустрэча з казкатэрапеўтам
Дзе: Зыбіцкая, 9. Don Coffe'On
Калі: 21 кастрычніка, 10.00
Штотыднёва ва ўтульных інтэр'ерах кафейні ладзяцца сустрэчы для тых, хто жадае знайсці сваё сапраўднае прызначэнне. Цудоўнае мерапрыемства для дармаеда: у гэтую сераду з раніцы сустракайцеся з Крысцінай Вязаўскай, арт- і казкатэрапеўтам, якая распавядзе, чаму мы баімся творчасці. Што нас палохае, чаму мы не бярэмся напісаць верш або намаляваць эскіз, што не ладзіцца ў новай спадніцы і чаму лобзік саскоквае яшчэ да таго, як мы ўзялі яго ў рукі? Мы выявім базавыя патрэбы чалавека і высвятлім, ці адносіцца да іх творчасць. Давайце з намі, дармаеды.
Бясплатная трэніроўка B.E.S.T. fit
Дзе: Тухачэўскага, 9
Калі: 23 кастрычніка, 18.30
B.E.S.T. fit = Body, Endurance, Stretch, Toning.
B.E.S.T. fit — гэта найноўшая трэніроўка, якая ўключае высокаінтэнсіўную кардыё-нагрузку, сілавую ёгу, атлетычныя практыкаванні і практыку mindbody.
Якасць і бяспека праграмы навукова даказана. Мадыфікацыі практыкаванняў fusionstyle эфектыўныя і падыходзяць як для пачаткоўцаў, так і для прасунутых аматараў фітнесу. Такім чынам, незалежна ад узроўню падрыхтаванасці, вы можаце трэніравацца ў аптымальным для вас рэжыме.
Пілатэс, фітнес, черлідынг — танчы бясплатна
Дзе: Партызанскі праспект, 95. Школа танцаў "ЭпіCENTER"
Калі: 19-22 кастрычніка, 19.00
Школа прапануе бясплатныя заняткі па некалькіх танцавальных напрамках: пілатэс, черлідынг, стрэтчынг, пілатэс, body-make. Не будзем хаваць — бясплатна школа прапануе толькі першы занятак, каб зацікавіць вас і прыцягнуць да сябе навек. Але ж хіба дрэнная нагода патанчыць?