МІНСК, 19 кас — Sputnik. Праект Cinemascope працягвае традыцыю паказаў культавай кінакласікі на вялікім экране. З 21 па 25 кастрычніка ў кінатэатры "Масква" пройдуць спецыяльныя паказы фантастычнай камедыі Роберта Земекіса.
У гэтым годзе надыходзіць "тая самая дата" — 21 кастрычніка 2015 года. Менавіта ў гэты дзень док Эмметт Браўн, яго сябар Марці МакФлай і сяброўка Марці, Джэніфер, прыбылі ў будучыню з 1985 года. Акрамя таго, у гэтым годзе першы фільм франшызы адзначае 30-годдзе. У гонар гэтых падзей для ўсіх прыхільнікаў кінаэпапеі 80-х адбудзецца кінатэатральны перазапуск франшызы па ўсім свеце. У Мінску на вялікім экране фільмы з'явяцца ўпершыню.
Фільмы будуць дэманстраваць з рэстаўраванай лічбавай копіі на англійскай мове з рускімі субтытрамі.
Прапануем вам расклад сеансаў.
21 кастрычніка (серада)
19:30 — "Назад в будущее-1"
21:40 — "Назад в будущее-2"
22 кастрычніка (чацвер)
19:20 — "Назад в будущее-1"
23 кастрычніка (пятніца)
19:20 — "Назад в будущее-2"
24 кастрычніка (субота)
19:20 — "Назад в будущее-1"
25 кастрычніка (нядзеля)
19:20 — "Назад в будущее-2"
Кошт квіткоў: ад 50.000 б.р.