МІНСК, 19 кас — Sputnik. Фанаты ўжо пачалі займаць чаргу ля касаў Ticketpro, дзе сёння паступяць у продаж дадатковыя квіткі на футбольны матч БАТЭ — "Барселона", паведамляе інтэрнэт-рэсурс Tribuna.
Пра тое, што ў продаж паступяць 300 квіткоў на гульню, у нядзелю паведамілі ў прэс-службе барысаўскага клуба.
"Першы заўзятар прыехаў да офіса яшчэ ўчора ў раёне 21:00", — гаворыцца ў паведамленні. Паводле інфармацыі партала, ля кас ўжо сабралася значная чарга.
Первый парень, который хочет купить билет на игру Барселона — БАТЭ за 200 тысяч, сидит в очереди с 9 вечера вчерашнего дня. Капееец.
— Maxim Pushkin (@mc_maxim) 19 октября 2015
Рэалізацыя білетаў пачнецца а пятнаццатай гадзіне, будуць прадавацца квіткі трэцяй цэнавай катэгорыі (па 200 тысяч рублёў). У касах будзе дзейнічаць абмежаванне — адзін фанат зможа набыць толькі адзін білет.