МІНСК, 19 кас — Sputnik. Прэзентацыя альбому жывапісу Жанны Капуснікавай "DАЖЫНКI" і гутарка з мастачкай аб альбоме, аб жывапісе, аб жывапісе ў альбоме пройдзе сёння ў кнігарне "Логвінаў".
"Мой кавалак поля — гэта мая майстэрня, а гэтая выстава — мае персанальныя "Дажынкі". Тэму выбірала не я — яна сама мяне "выбрала". Мяне раптам напаткала нацыянальная самаідэнтыфікацыя, хоць цяпер я разумею, што перадумовы да гэтага з'явіліся раней", — тлумачыць назву свайго альбома мастачка.
Капуснікава распавядае, што маці нарадзілася на "Палессі", і тое шмат паўплывала на саму мастачку. "У 2011-м мы ездзілі туды з сынам і адчулі сувязь з той зямлёй, хоць і нарадзіліся ў горадзе. І яшчэ я зразумела, адкуль у мяне такая цяга да яркіх фарбаў. Чамусьці прынята лічыць, што беларускія колеры сціплыя: зямлістыя, шэранькія ды балотныя. Але там такое неба! Белы пясок, фіялетавыя цені, бэзавыя верасовыя зараслі. Немагчыма прыдумаць назву колеры лугавой кветкі, якая расце на пяску — куды да яе трапічнай фуксіі", — распавядае Капуснікава пра сваю любоў да колеру.
Калі хочаце паглядзець на альбом ды пагаварыць з самім мастаком, прыходзьце на сустрэчы ў "Кнігарню".
Дзе: Кнігарня "Ў".
Калі: 19 кастрычніка, 19.00