БЧ не будзе прадаваць квіткі праз інтэрнэт 27 кастрычніка

© Flickr / Dave ProfferПасадка на цягнік, беларуская чыгунка
Пасадка на цягнік, беларуская чыгунка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Квіткі немагчыма будзе набыць больш за 14 гадзін, у кампаніі прынеслі пасажырам прабачэнні за часовыя нязручнасці.

МІНСК, 20 кас — Sputnik. Сістэма онлайн-продажу квіткоў на цягнікі чыгунак не будзе даступная ноччу і раніцай 27 кастрычніка, паведамілі Sputnik ў прэс-службе Беларускай чыгункі. 
Паводле інфармацыі перавозчыка, немагчыма будзе набыць квіткі ў інтэрнэце больш за 14 гадзін.

"У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ з 22:00 26 кастрычніка да 00:05 27 кастрычніка сістэма продажу праязных дакументаў на сайце poezd.rw.by будзе недаступная", — сказалі ў БЧ.

У кампаніі таксама прынеслі пасажырам прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Стужка навiн
0