Першы ў Еўропе музычны шоўкейс Беларусі адбыўся ў Фінляндыі

© Flickr / 18percentgreyгітарыст на фестывалі
гітарыст на фестывалі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У межах найбуйнейшага ў Фінляндыі музычнага шоўкейс-фестывалю Lost In Music адбыўся першы нацыянальны шоўкейс Беларусі на тэрыторыі Еўрасаюза.

МІНСК, 20 кас — Sputnik. На мерапрыемстве 17 кастрычніка выступілі беларускія праекты Mustelide, Super Besse, Shuma, якія прадстаўляюць сучасныя музычныя напрамкі.

У апошнія два гады Беларусь пры падтрымцы праекта Experty.by актыўна ўдзельнічае ў так званых шоўкейс-фестывалях — міжнародных музычных мерапрыемствах, на якіх музыкі з розных краін дэманструюць свой талент не толькі простым гледачам, але і прадстаўнікам шоў-бізнэсу з розных краін. Гэтыя імпрэзы складаюцца з мноства так званых шоўкейсаў — канцэртаў, часцей за ўсё прысвечаных пэўным музычным напрамкам, радзей — лэйблам ці краінам.

"Яшчэ два гады таму мы нічога не ведалі пра сучасную беларускую музыку, але дзякуючы актыўным людзям з вашай краіны сітуацыя на шоўкейс-фестывалях змяняецца. Беларускіх музыкаў запрашаюць на міжнародныя музычныя імпрэзы, і я часцяком чую пра іх ад сваіх калегаў — гэта вельмі добрая тэнцэнцыя", — лічыць адзін з дырэкатарў фестываля Тапіа Кор'юс.

Кор'юс таксама адзначыў, што па заяўках на Lost In Music арганізатары пераканаліся, што ў Беларусі шмат цікавых артыстаў, і таму вырашылі зрабіць асобны нацыянальны шоўкейс, а таксама прэзентацыю Беларусі ў межах канферэнцыі Music & Media, якая адбывалася падчас фестывалю.

"Гэтыя мерапрыемствы наведаў шэраг топ-персон з музычных колаў Фінляндыі і іншых краін. Цяпер важна на практыцы выкарыстаць атрыманыя кантакты — адзначыў Кор'юс.

Дагэтуль беларусы выступалі ў Еўропе толькі ў агульнай праграме фестываляў такога тыпу. У межах Lost In Music упершыню адбыўся цэлы канцэрт, прысвечаны Беларусі. На шоўкейсе прысутнічалі прадстаўнікі лэйблаў, агенцый і фестываляў з Фінляндыі, Нямеччыны, Аўстрыі, ЗША.

Для гурта Super Besse гэта быў ужо чацвёрты шоўкейс-фестываль пасля Tallinn Music Week 2014, Vilnius Music Week 2014 і Tallinn Music Week 2015. Дзякуючы гэтым кантактам яны выступілі на буйных фестывалях у розных краінах Еўропы і выдалі дебютны альбом "63610*" на лэйбле I Love You Records (Латвія). Mustelide і Shuma ўдзельнічалі ў шоўкейс-фестывалі ўпершыню.

Тым часам да 1 лістапада адкрыты прыём заявак ад беларускіх артыстаў на шоўкейс-фестываль Tallinn Music Week 2016, які адбудзецца напрыканцы сакавіка. У мінулыя гады акрамя Super Besse у ім бралі ўдзел "Петля пристрастия", Deech, Alexei De Bronhe, Devil Dandies, Trubetskoy. Падрабязна пра варыянты ўдзелу на сайце Experty.by.     

Стужка навiн
0