Еўропа зноў пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў, Расiя i Беларусь - не

© Sputnik / Валерый Мельнікаў / Перайсці ў медыябанкПеравод гадзінніка на зімовы час у Маскве
Перавод гадзінніка на зімовы час у Маскве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калінінградскія дэпутаты хочуць унесці ў расійскую Дзярждуму праект, па якім Расія магла б перавесці стрэлкі гадзіннікаў на зімовы і летні час.

МІНСК, 20 кас — Sputnik. Еўропа пяройдзе на зімовы час з суботы на нядзелю, у Беларусі і Расіі стрэлкі гадзіннікаў пераводзіць не будуць. 
"Беларусь стрэлкі гадзіннікаў пераводзіць не будзе, як гэта адбываецца ўжо з 2011 года", — паведамілі Sputnik ў Дзяржстандарце.

У ведамстве адзначылі, што пытанне пераходу ці не пераходу на сезонны час, калі ўзнікае такая неабходнасць, спачатку прапрацоўваецца Міжгаліновай камісіяй паводле падліку часу, частаты і вызначэння параметраў вярчэння Зямлі, а затым разглядаецца і зацвярджаецца ўрадам.

"Такой неабходнасці няма. Дзеючы ў краіне парадак вылічэння часу захоўваецца. Раней грамадзяне часта скардзіліся менавіта на нязручнасці, выкліканыя перводам стрэлак на сезонны час", — дадалі ў ведамстве.

Расійскія ж дэпутаты, магчыма, вернуць пераход на сезонны час. З такой ініцыятывай выступілі парламентарыі з Калінінграда — яны плануюць унесці ў Дзяржаўную Думу законапраект, у якім з мэтай "рацыянальнага выкарыстання светлага часу сутак" прапануюць ізноў пераводзіць час. Калі закон будзе прыняты, то Расія можа зноў перайсці на летні час 13 сакавіка 2016 года. У тым жа праекце дэпутаты, дарэчы, прапануюць стварыць у Расіі 12-гадзінную зону.

Расія па кастрычнік 2014 года тры гады жыла па летнім часе, а цяпер — толькі па зімовым. Еўропа ж стрэлкі гадзіннікаў ўсё роўна перавядзе ў ноч на нядзелю. Ужо з наступнага панядзелка з бліжэйшай еўрапейскай сталіцай — Вільняй — у Беларусі будзе гадзіна часовай розніцы. Дарэчы, з-за падобных змен можа змяніцца і час адпраўлення міжнародных цягнікоў і аўтобусаў — уважліва вывучайце расклад транспарту.

Стужка навiн
0