Што такое шляхта і дзе шукаць цмока: першы дзіцячы часопіс па гісторыі

© Flickr / Erik DrostРыцарские доспехи
Рыцарские доспехи - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Змест электроннага часопіса “Музейныя вандроўкі” базуецца на экспанатах з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея.

МІНСК, 21 кас — Sputnik. Падчас прэзентацыі праекта "Музей дзецям з velcom" мінчукам прэзентавалі першы выпуск электроннай версіі часопіса "Музейныя вандроўкі". У выданні плануецца займальна расказваць дзеткам пра гісторыю краіны. Sputnik прагартаў часопіс і дзеліцца з вамі атрыманымі ведамі.

Першае выданне "Музейных вандровак" з усіх бакоў узялося асвятліць рыцарскую тэматыку — як рыцар сябе паводзіць, ва што апранаецца, дзе знаходзіць зброю і ці варта добра выхаванаму рыцару ўзнімаць меч без асаблівай патрэбы. Карацей, па такім гайду можна выхаваць неблагога рыцара.

Тут жа знаходзім гісторыі пра беларускае рыцарства — шляхту. У часопісу распавядаецца, што найвялікшую славу шляхта здабыла падчас бойкі з крыжакамі, што баранілі ВКЛ ад ворагаў і што ганарыліся сваімі правамі — выбіраць кіраўніка, прымаць удзел у кіраванні дзяржавай і валодаць зямлёй. Карацей, прачытаўшы некалькі радкоў, літаральна хочацца адчуць сябе шляхціцам з землямі пад Полацкам ці Бабруйскам. Тут жа — слоўнік, які складаецца з гістарычных тэрмінаў — вершнік, дружыннік, харугва.

Sputnik нават засеў за крыжаванку, дзе былі зашыфраваныя беларускія замкі і фантастычная істота, якую баяліся ўсе рыцары, — цмок. Пачытаць часопіс можаце вось тут.

Стужка навiн
0