Лякуйся зёлкамі: Re1ikt выдаў альбом "Лекавыя травы"

Падпісацца
Беларускі фолк-гурт прэзентуе новы альбом. Музыкі кажуць, што нават самы далёкі ад Беларусі чалавек зможа ўявіць сабе, як выглядае Палессе.

МІНСК, 21 кас — Sputnik. У альбоме можна адшукаць народныя песні з розных куткоў Беларусі, некаторыя кампазіцыі складзеныя паводле твораў беларускіх літаратараў: "Драўляны Дзядок і кабета Інсекта" Яна Баршчэўскага і "Балотны агонь" Якуба Коласа.

"Мы самі паходзім з Палесся, і менавіта гэта, здаецца, надае нашаму гурту такое своеасаблівае гучанне. Нейкая туга і моц, атмасфернасць і драйв — пэўна, гэта ўсё было ў нас закладзена", — распавядае бубнач і лідар гурта Аляксандр Дземідзенка.

Музыкі планавалі стварыць не тое каб пазітыўны, але ж жыццесцвярджальны альбом. На вокладцы CD — сапраўдная беларуская траўніца Зоя Ігнатаўна Рудзько з вёскі Рэчань Любанскага раёна. Вялікая прэзентацыя «Лекавых траў» пройдзе ў клубе Re:Public 7 снежня.

Стужка навiн
0