Фільм Курэйчыка “ГараШ” пакажуць на “Лістападзе”

© Sputnik / Ася ПоплавскаяАндрей Курейчик снимает фильм с Куллинковичем в главной роли
Андрей Курейчик снимает фильм с Куллинковичем в главной роли - Sputnik Беларусь
Падпісацца
“ГараШ” трапіў у праграму міжнароднага кінафестывалю.

МІНСК, 21 кас — Sputnik. У катэгорыі ігравога кіно кінафестывалю "Лістапад" заяўленыя 15 карцінаў, сярод іх — трагікамедыя "ГараШ" Андрэя Курэйчыка, у якой распавядаецца пра жыццё аўтаслесараў ў легендарным мінскім раёне Шабаны.

Сёння ў 21.00 на YouTube канал будзе выкладзены трэйлер фільма. Напамінаем, што кіно Курэйчык здымаў за ўласныя грошы, пры гэтым бюджэт карціны не перавысіў рубеж у 5 тысячаў долараў.

«Гараж» — гэта трагікамедыя пра пошукі беларускай ідэнтычнасці ў постсавецкай рэальнасці. Месца дзеяння — прамысловыя ўскраіны Мінска, наш час. Героі — беларусы ў разуменні аўтэнтычнай логікі выжывання і пошуках сапраўднага сэнсу жыцця.

Стужка навiн
0