https://bel.sputnik.by/20151022/1018018726.html
Кацярына Массэ: трагізм з'яўляецца рухавіком нашай паэзіі
Кацярына Массэ: трагізм з'яўляецца рухавіком нашай паэзіі
Sputnik Беларусь
Аб візуальнай паэзіі, ідэальных імпрэзах і трагізме беларускай літаратуры Sputnik пагутарыў з Кацярынай Массэ – маладой паэткай стылю хай-тэк, сябрам Саюза... 22.10.2015, Sputnik Беларусь
2015-10-22T14:58+0300
2015-10-22T14:58+0300
2022-03-28T17:36+0300
у беларусі
навіны
культура
увесь свет
беларусь
еўропа
паэзія
культура і мастацтва
літаратура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101801/25/1018012573_0:0:0:0_1920x0_80_0_0_6c5a0e2a9335dbdf6d5363b599d42844.jpg
Юлія Ліж, Sputnik.Беларуская паэзія, якая яшчэ два гады таму цікавіла хіба што толькі саміх літаратараў, пачала выходзіць на святло. Паэтычныя вечарыны — акадэмічныя і андэграўндныя — праводзяцца амаль кожны тыдзень, але з уласцівай беларусам сціпласцю пакуль не выходзяць за рамкі чаканага. Тым цікавей знаходзіць у бурлівай супольнасці тых паэтаў, якія змаглі пазбавіцца ад штампаў школьнай праграмы і пусціцца ў пошукі новых формаў, сэнсаў і ўласнага голасу.- Яшчэ сотню гадоў таму авангардысты накінуліся на ідэю выкарыстоўваць усе даступныя сродкі для стварэння паэтычных твораў, дайшлі нават да вакуумнай паэзіі — адсутнасці словаў у вершы. Але цяпер, калі магчымасці настолькі разнастайныя, усе быццам страцілі цікавасць да формы і толькі некаторыя аўтары працуюць над уласнай, узнавальнай ці нетрадыцыйнай падачай матэрыялу. Куды падзелася смеласць?— Я, напрыклад, не бачу ў гэтым вострай патрэбы, хаця сама працую з візуальнай паэзіяй. Глыбокі верш — гэта глыбокі верш, і не трэба займацца дэкорам. Існуе мяжа паміж стварэннем кантэксту і дэкараваннем. Стварэнне кантэксту — гэта фон, які канцэптуальна падтрымлівае верш. А калі верш нічога з сябе не ўяўляе і аўтар сумняецца ў яго канкурэнтаздольнасці, пачынаецца нейкае аздабленне, дэкараванне. Гэта вельмі заўважна, і сам верш ад гэтага ніколі не выйграе. Таму я з гэтым — графікай, экранізаціямі і іншым — паводжу сябе вельмі асцярожна.- Як убачыць гэтую мяжу?— Убачыць не складана — складана прызнаць, што бачыш. Бо тады, магчыма, прыйдзецца таксама прызнаць, што мяжа была перасягнута ў бок упрыгожвання, што сведчыць аб няцэласнасці самога верша. А якому аўтару гэта даспадобы? Увогуле верш пачынаецца з працы над сэнсам. Ты становішся ідэяй, якая піша сама сябе. Калі я нават паспрабую вярнуцца і ўзгадаць, якія у мяне былі вобразы, асацыяцыі падчас напісання нейкага верша, — я ніколі ў жыцці не адкажу, таму што ў гэты момант не было раздзялення на мяне і ідэю. Была ідэя — мяне не было. У ходзе творчага працэсу першапачатковы сэнс увасабляецца ў форме і раствараецца ў ёй. Па сутнасці, форма — гэта іншы агрэгатны стан сэнсу.- Візуальная паэзія менавіта для цябе — гэта гульня з чытачом, адкрыццё прасторы для яго пошукаў сэнсу, ці, наадварот, спосаб выказаць, навязаць уласны аўтарскі сэнс?— Я не думаю, што графічная падача служыць больш выразнаму акрэсленню сэнсу. Гэта перш за ўсё стварэнне візуальнага кантэксту, чыста для спрошчвання ўспрымання. Банальны прыклад: ёсць нейкі арт-аб'ект, возьмем вазу. Калі яна стаіць невядома дзе, каля памыйніцы, напрыклад, яна не раскрывае ўсіх сваіх эстэтычных якасцей. Так і з мастацкімі творамі. Патрэбен нейкі кантэкст, які ўваходзіць у рэзананс з вершамі, каб ім было камфортна, утульна. Я для сябе выявіла нейкую сістэму ў гэтым плане. Ёсць вершы, якія добра чытаюцца, і толькі. Яны існуюць ў пісьмовым выглядзе як нейкі самадастатковы суб'ект, і калі іх агучваеш, разбурваецца сакральнасць. Ёсць вершы, якія, наадварот, трэба чытаць уголас, якія дзіўнавата, спецыфічна выглядаюць на пісьме. А ёсць вершы, якія ва ўсіх сваіх іпастасях удала самапрэзентуюцца.- Якая з гэтых катэгорый мае найбольшы патэнцыял і найбольш цікавіць цябе як чытача?— Вершы, якія не паддаюцца агучванню. Мне здаецца, яны валодаюць невычэрпным патэнцыялам сэнсу, які ніколі не раскрываецца да канца. Гэта вельмі інтрыгуе.- Ці ёсць у сучаснай беларускай літаратуры аўтары, якія цябе захапляюць?— Дзякуй богу, ёсць. Галоўнае, каб ў жыцці быў нехта альбо нешта, што натхняе. У розныя перыяды жыцця я захаплялася рознымі персонамі, быў нават бродскі перыяд. Ну, ён ва ўсіх быў, нават неяк няёмка казаць (смяецца). Але бываюць перыяды, калі ўсё падаецца такім натуральным, шэрым, што няма на што прадукаваць сваю эстэтычную рэакцыю, няма імпульсу. Сёння мае любімыя аўтары — беларускія паэты Алесь Разанаў, Міхаіл Баярын, Ігар Кулікоў, у якога, дарэчы, нядаўна выйшла трэцяя кніга. Але ўвогуле натхненнем для паэзіі мне ніколі не служыць паэзія. Звычайна гэта музыка і выяўленчае мастацтва.- Пісаць вершы ты пачынала на рускай мове. Што натхніла перайсці на беларускую?— Ёсць у мяне такая рыса характару, што многія рашэнні я прымаю не зусім свядома. Бываюць такія перыяды ці падзеі ў жыцці, калі я апынаюся ў нейкай плыні, якая мяне вядзе, і невядома, што з гэтага атрымаецца. Прыкладна так было з беларускай мовай. Я стала актыўна камунікаваць з беларускамоўнымі, і спачатку гэта быў эксперымент: ці атрымаецца? Пра ніякія перспектывы ў гэтым плане я не думала, усе неяк натуральна развівалася, і ў адзін момант я зразумела, што па-іншаму ўжо не магу. Уся мая існасць прыняла гэтую перамену.- Пераход на беларускую мову неяк паўплываў на творчасць? Усё ж новая лексіка, іншы гукапіс…— Пакуль перамены толькі пачынаюць адбывацца, бо што такое паўгады для паэта? Але мае знаёмыя кажуць, што я сама істотна змянілася за гэты час. Як у жыцці, так і ў творчасці стала мякчэй, далікатней, пачала развівацца ў больш жаноцкім рэчышчы, хоць і не стала пісаць жаночую паэзію. Пераключэнне на іншую мову заўжды патрабуе нейкіх высілкаў і суправаджаецца перастройкай у свядомасці. У маёй сітуацыі я бы вылучыла два аспэкты — тэхнічны і метафізічны. Складана было толькі тэхнічна — недахоп лексікі, прагалы ў граматыцы, але гэта хутка вырашаецца, калі прыкладаць пэўныя намаганні. І я нават спачатку так засяродзілася на гэтым, што ўпусціла цікавы момант пераходу на ўзроўні метафізічным. Трэба было больш сфакусавацца на тым, што адбываецца ў свядомасці. Для мяне ўсё стала па-іншаму, але не менш, а нават больш натуральна, чым раней.- Калі ўзяць словы, якія часцей за іншыя сустракаюцца ў тваіх вершах, і зрабіць нейкае воблака тэгаў, што атрымаецца?— Апошнім часам я пачала звяртаць на гэта ўвагу і актыўна з імі змагацца (смяецца). Напрыклад, слова "сусвет". Яно для мяне ўжо атрымала нейкую трывіяльную афарбоўку. Часта я разважаю аб абсалютным, і, канешне, гэта першае слова, якое прыходзіць у галаву. Але пры захаванні тых жа сэнсавых канфігурацый хочацца ўсё ж-такі разнастаіць форму. Таму пакуль што на "сусвет" у мяне табу. Але ёсць такія сэнсы, якія немагчыма памясціць у іншую вербальную абалонку. Напрыклад, слова Бог. Яно ў мяне фігуруе рэгулярна.- Пытанне, якое ставіць перад сабой кожны паэт: навошта ты пішаш? То бок як выглядае тваё адчуванне сусвету, якое ты працягваеш на далоні чытачу?— Раней я неяк спрабавала сваю матывацыю патлумачыць у рамантычным ракурсе: маўляў, я хачу дзяліцца нейкім досведам, каб іншыя людзі маглі разабрацца ў сваіх жыццёвых цяжкасцях, але гэта, канешне, было суцэльным самападманам. Такога пасылу ў маіх вершах няма, з майго гледзішча. Для мяне паэзія — гэта тое, што задавальняе эстэтычныя патрэбы. У мяне ёсць вельмі шчыры верш — "Мая рэлігія". У ім добра адлюстраваны той факт, што перажыванне прыгожага для мяне — галоўны жыццёвы рэсурс на дадзены момант. І самыя моцныя перажыванні такога парадку мне дорыць слова. Свайму чытачу я прапаноўваю нішто іншае, як раздзяліць са мною гэтае эстэтычнае захапленне. Я нават магу не разумець сэнс нейкага верша, калі чую яго ўпершыню, але магу сказаць дакладна, падабаецца ён мне ці не, таму што ўспрымаю яго на іншым узроўні — камбінацыі слоў, фанетычны складнік… Сэнс для мяне — гэта другаснае.- Атрымоўваецца, вершы не абавязкова павінны быць зразумелымі, каб падабацца?— Для мяне гэта амаль што не мае значэння, бо ўсё ж паэзію не думаюць.- Які працэнт прадуманасці і інтуітыўнасці ў тваёй працы над вершамі?— Не буду нават мудрагеліць — 50/50. Нейкія інтуітыўныя працэсы заводзяць гэтую шарманку, інтэлект падхоплівае, альбо наадварот. Мне заўсёды падабаецца, калі падключаецца інтуіцыя, таму што я сама па сабе чалавек ментальны, мой розум заглушае астатнія часткі "я", ён вельмі актыўны, нават агрэсіўны, а ў працэсе творчасці ён становіцца больш рахманым і дазваляе прабівацца нейкім больш тонкім субстанцыям. І ты разумееш, што гэта нешта значна больш цікавае, чым усе разумовыя спекуляцыі.- Разумею, што для 18-гадовай дзяўчыны гэтае пытанне пакуль не вострае, але ці плануеш ты зрабіць паэзію сваёй прафесіяй і зарабляць напісаннем вершаў на жыццё?— Зараз я не хачу думаць аб тым, чым буду займацца далей. Ці будзе гэта маім прафесійным заняткам — не ведаю, але пакуль я гэта ўсё сур'ёзна ўспрымаю. І што датычыцца фінансавага аспекту, то магу шчыра сказаць, што зараз амаль нічога на гэтым не зарабляю, але і не сумую наконт гэтага. Натуральна, калі чалавек спачатку інвестуе — грошы, энергію — і робіць гэта шчыра, то па кармічных законах аддача прыйдзе. Не сёння — дык заўтра. Не ў гэтым жыцці — дык у наступным.- Ты выступала і на акадэмічных імпрэзах, і на вольных паэтычных вечарынах накшталт "Читаю на заборе", калі людзі прыходзяць у бар, адпачываюць, гутараць, могуць слухаць цябе, могуць не. Дзе падабаецца больш?— Я не магу сказаць адназначна, таму што ні той, ні другі фармат не задавальняе мяне стоадсоткава. Напрыклад, на акадэмічных, як ты кажаш, імпрэзах, існуе адчуванне таго, што ўсё сур'ёзна, што цябе слухаюць і чуюць. Але, з іншага боку, там усё ў нейкім замарожаным стане, няма жывога палёту паэтычнай думкі, каларыту, усё неяк пляската. На іншых вечарынах усё ж-такі пануе атмасфера, але там мне не хапае канцэнтрацыі. Я лічу, што мастацтва — гэта сур'ёзная рэч, і калі хочацца проста сустрэцца і пагутарыць — не абавязкова ладзіць паэтычныя вечарыны. Для мяне важна канцэнтрацыя, зваротная сувязь, бо я дзялюся сваёй энергіяй і хачу, каб яна не рассейвалася па аўдыторыі, а дасягала нейкай мэты. Для мяне сапраўдная мастацкая імпрэза — гэта штосьці накшталт калектыўнай медытацыі. Калі ўсе накіроўваюць сваю ўвагу на тое, што зыходзіць ад паэта, атрымліваецца нейкае моцнае энергетычнае поле, якое засмоктвае ў сябе, і ствараецца абсалютна надзвычайная атмасфера, стан "па-над".- Як паказвае практыка, ладзіць нават буйныя вечарыны сваімі сіламі сёння можа любы зацікаўлены аўтар. Ці ёсць тады сэнс маладому літаратару, паэту ўступаць у саюзы?— Нехта выступае супраць усіх аб'яднанняў — маўляе, я і так збіраю аўдыторыю, мне хапае. Але пры аб'яднанні высілкаў людзі ствараюць штосьці больш вечнае, чым паасобку. Асобныя зоркі ззяюць прыгожа, але калі яны ствараюць галактыкі — відовішча больш эфектнае.- Можаш пацвердзіць ці абвергнуць думку, што беларуская паэзія — у першую чаргу грамадзянская? — Цалкам абвергнуць гэтага нельга. Тэма мовы, радзімы, прама ці ўскосна, экспліцытна ці імпліцытна, прысутнічае ў любым беларускамоўным вершы. Таму што яна сапраўды балючая і замацавалася ўжо на генетычным узроўні. Такая ў беларусаў спецыялізацыя. У свеце мастацтва таксама дзейнічае прынцып падзелу працы, у кожнай культурнай супольнасці ёсць спектр хадавых тэм. Я б не стала гэта разглядаць як нейкі недахоп. Канешне, да вершаў, дзе ўсё гэта падаецца занадта прамалінейна, я таксама скептычна стаўлюся, але ў прынцыпе, грамадзянска-нацыяналістычны акцэнт — гэта наша разынка. І тое, што гэтая асаблівасць з'яўляецца апрыёры трагічнай, можа, і надае нашым паэтам сілы, з'яўляецца нашым рухавіком.
увесь свет
беларусь
еўропа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, беларусь, еўропа, паэзія, культура і мастацтва, літаратура
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, беларусь, еўропа, паэзія, культура і мастацтва, літаратура
Беларуская паэзія, якая яшчэ два гады таму цікавіла хіба што толькі саміх літаратараў, пачала выходзіць на святло. Паэтычныя вечарыны — акадэмічныя і андэграўндныя — праводзяцца амаль кожны тыдзень, але з уласцівай беларусам сціпласцю пакуль не выходзяць за рамкі чаканага. Тым цікавей знаходзіць у бурлівай супольнасці тых паэтаў, якія змаглі пазбавіцца ад штампаў школьнай праграмы і пусціцца ў пошукі новых формаў, сэнсаў і ўласнага голасу.
- Яшчэ сотню гадоў таму авангардысты накінуліся на ідэю выкарыстоўваць усе даступныя сродкі для стварэння паэтычных твораў, дайшлі нават да вакуумнай паэзіі — адсутнасці словаў у вершы. Але цяпер, калі магчымасці настолькі разнастайныя, усе быццам страцілі цікавасць да формы і толькі некаторыя аўтары працуюць над уласнай, узнавальнай ці нетрадыцыйнай падачай матэрыялу. Куды падзелася смеласць?
— Я, напрыклад, не бачу ў гэтым вострай патрэбы, хаця сама працую з візуальнай паэзіяй. Глыбокі верш — гэта глыбокі верш, і не трэба займацца дэкорам. Існуе мяжа паміж стварэннем кантэксту і дэкараваннем. Стварэнне кантэксту — гэта фон, які канцэптуальна падтрымлівае верш. А калі верш нічога з сябе не ўяўляе і аўтар сумняецца ў яго канкурэнтаздольнасці, пачынаецца нейкае аздабленне, дэкараванне. Гэта вельмі заўважна, і сам верш ад гэтага ніколі не выйграе. Таму я з гэтым — графікай, экранізаціямі і іншым — паводжу сябе вельмі асцярожна.
— Убачыць не складана — складана прызнаць, што бачыш. Бо тады, магчыма, прыйдзецца таксама прызнаць, што мяжа была перасягнута ў бок упрыгожвання, што сведчыць аб няцэласнасці самога верша. А якому аўтару гэта даспадобы? Увогуле верш пачынаецца з працы над сэнсам. Ты становішся ідэяй, якая піша сама сябе. Калі я нават паспрабую вярнуцца і ўзгадаць, якія у мяне былі вобразы, асацыяцыі падчас напісання нейкага верша, — я ніколі ў жыцці не адкажу, таму што ў гэты момант не было раздзялення на мяне і ідэю. Была ідэя — мяне не было. У ходзе творчага працэсу першапачатковы сэнс увасабляецца ў форме і раствараецца ў ёй. Па сутнасці, форма — гэта іншы агрэгатны стан сэнсу.
- Візуальная паэзія менавіта для цябе — гэта гульня з чытачом, адкрыццё прасторы для яго пошукаў сэнсу, ці, наадварот, спосаб выказаць, навязаць уласны аўтарскі сэнс?
— Я не думаю, што графічная падача служыць больш выразнаму акрэсленню сэнсу. Гэта перш за ўсё стварэнне візуальнага кантэксту, чыста для спрошчвання ўспрымання. Банальны прыклад: ёсць нейкі арт-аб'ект, возьмем вазу. Калі яна стаіць невядома дзе, каля памыйніцы, напрыклад, яна не раскрывае ўсіх сваіх эстэтычных якасцей. Так і з мастацкімі творамі. Патрэбен нейкі кантэкст, які ўваходзіць у рэзананс з вершамі, каб ім было камфортна, утульна. Я для сябе выявіла нейкую сістэму ў гэтым плане. Ёсць вершы, якія добра чытаюцца, і толькі. Яны існуюць ў пісьмовым выглядзе як нейкі самадастатковы суб'ект, і калі іх агучваеш, разбурваецца сакральнасць. Ёсць вершы, якія, наадварот, трэба чытаць уголас, якія дзіўнавата, спецыфічна выглядаюць на пісьме. А ёсць вершы, якія ва ўсіх сваіх іпастасях удала самапрэзентуюцца.
- Якая з гэтых катэгорый мае найбольшы патэнцыял і найбольш цікавіць цябе як чытача?
— Вершы, якія не паддаюцца агучванню. Мне здаецца, яны валодаюць невычэрпным патэнцыялам сэнсу, які ніколі не раскрываецца да канца. Гэта вельмі інтрыгуе.
- Ці ёсць у сучаснай беларускай літаратуры аўтары, якія цябе захапляюць?
— Дзякуй богу, ёсць. Галоўнае, каб ў жыцці быў нехта альбо нешта, што натхняе. У розныя перыяды жыцця я захаплялася рознымі персонамі, быў нават бродскі перыяд. Ну, ён ва ўсіх быў, нават неяк няёмка казаць (смяецца). Але бываюць перыяды, калі ўсё падаецца такім натуральным, шэрым, што няма на што прадукаваць сваю эстэтычную рэакцыю, няма імпульсу. Сёння мае любімыя аўтары — беларускія паэты Алесь Разанаў, Міхаіл Баярын, Ігар Кулікоў, у якога, дарэчы, нядаўна выйшла трэцяя кніга. Але ўвогуле натхненнем для паэзіі мне ніколі не служыць паэзія. Звычайна гэта музыка і выяўленчае мастацтва.
- Пісаць вершы ты пачынала на рускай мове. Што натхніла перайсці на беларускую?
— Ёсць у мяне такая рыса характару, што многія рашэнні я прымаю не зусім свядома. Бываюць такія перыяды ці падзеі ў жыцці, калі я апынаюся ў нейкай плыні, якая мяне вядзе, і невядома, што з гэтага атрымаецца. Прыкладна так было з беларускай мовай. Я стала актыўна камунікаваць з беларускамоўнымі, і спачатку гэта быў эксперымент: ці атрымаецца? Пра ніякія перспектывы ў гэтым плане я не думала, усе неяк натуральна развівалася, і ў адзін момант я зразумела, што па-іншаму ўжо не магу. Уся мая існасць прыняла гэтую перамену.
- Пераход на беларускую мову неяк паўплываў на творчасць? Усё ж новая лексіка, іншы гукапіс…
— Пакуль перамены толькі пачынаюць адбывацца, бо што такое паўгады для паэта? Але мае знаёмыя кажуць, што я сама істотна змянілася за гэты час. Як у жыцці, так і ў творчасці стала мякчэй, далікатней, пачала развівацца ў больш жаноцкім рэчышчы, хоць і не стала пісаць жаночую паэзію. Пераключэнне на іншую мову заўжды патрабуе нейкіх высілкаў і суправаджаецца перастройкай у свядомасці. У маёй сітуацыі я бы вылучыла два аспэкты — тэхнічны і метафізічны. Складана было толькі тэхнічна — недахоп лексікі, прагалы ў граматыцы, але гэта хутка вырашаецца, калі прыкладаць пэўныя намаганні. І я нават спачатку так засяродзілася на гэтым, што ўпусціла цікавы момант пераходу на ўзроўні метафізічным. Трэба было больш сфакусавацца на тым, што адбываецца ў свядомасці. Для мяне ўсё стала па-іншаму, але не менш, а нават больш натуральна, чым раней.
- Калі ўзяць словы, якія часцей за іншыя сустракаюцца ў тваіх вершах, і зрабіць нейкае воблака тэгаў, што атрымаецца?
— Апошнім часам я пачала звяртаць на гэта ўвагу і актыўна з імі змагацца (смяецца). Напрыклад, слова "сусвет". Яно для мяне ўжо атрымала нейкую трывіяльную афарбоўку. Часта я разважаю аб абсалютным, і, канешне, гэта першае слова, якое прыходзіць у галаву. Але пры захаванні тых жа сэнсавых канфігурацый хочацца ўсё ж-такі разнастаіць форму. Таму пакуль што на "сусвет" у мяне табу. Але ёсць такія сэнсы, якія немагчыма памясціць у іншую вербальную абалонку. Напрыклад, слова Бог. Яно ў мяне фігуруе рэгулярна.
- Пытанне, якое ставіць перад сабой кожны паэт: навошта ты пішаш? То бок як выглядае тваё адчуванне сусвету, якое ты працягваеш на далоні чытачу?
— Раней я неяк спрабавала сваю матывацыю патлумачыць у рамантычным ракурсе: маўляў, я хачу дзяліцца нейкім досведам, каб іншыя людзі маглі разабрацца ў сваіх жыццёвых цяжкасцях, але гэта, канешне, было суцэльным самападманам. Такога пасылу ў маіх вершах няма, з майго гледзішча. Для мяне паэзія — гэта тое, што задавальняе эстэтычныя патрэбы. У мяне ёсць вельмі шчыры верш — "Мая рэлігія". У ім добра адлюстраваны той факт, што перажыванне прыгожага для мяне — галоўны жыццёвы рэсурс на дадзены момант. І самыя моцныя перажыванні такога парадку мне дорыць слова. Свайму чытачу я прапаноўваю нішто іншае, як раздзяліць са мною гэтае эстэтычнае захапленне. Я нават магу не разумець сэнс нейкага верша, калі чую яго ўпершыню, але магу сказаць дакладна, падабаецца ён мне ці не, таму што ўспрымаю яго на іншым узроўні — камбінацыі слоў, фанетычны складнік… Сэнс для мяне — гэта другаснае.
- Атрымоўваецца, вершы не абавязкова павінны быць зразумелымі, каб падабацца?
— Для мяне гэта амаль што не мае значэння, бо ўсё ж паэзію не думаюць.
- Які працэнт прадуманасці і інтуітыўнасці ў тваёй працы над вершамі?
— Не буду нават мудрагеліць — 50/50. Нейкія інтуітыўныя працэсы заводзяць гэтую шарманку, інтэлект падхоплівае, альбо наадварот. Мне заўсёды падабаецца, калі падключаецца інтуіцыя, таму што я сама па сабе чалавек ментальны, мой розум заглушае астатнія часткі "я", ён вельмі актыўны, нават агрэсіўны, а ў працэсе творчасці ён становіцца больш рахманым і дазваляе прабівацца нейкім больш тонкім субстанцыям. І ты разумееш, што гэта нешта значна больш цікавае, чым усе разумовыя спекуляцыі.
- Разумею, што для 18-гадовай дзяўчыны гэтае пытанне пакуль не вострае, але ці плануеш ты зрабіць паэзію сваёй прафесіяй і зарабляць напісаннем вершаў на жыццё?
— Зараз я не хачу думаць аб тым, чым буду займацца далей. Ці будзе гэта маім прафесійным заняткам — не ведаю, але пакуль я гэта ўсё сур'ёзна ўспрымаю. І што датычыцца фінансавага аспекту, то магу шчыра сказаць, што зараз амаль нічога на гэтым не зарабляю, але і не сумую наконт гэтага. Натуральна, калі чалавек спачатку інвестуе — грошы, энергію — і робіць гэта шчыра, то па кармічных законах аддача прыйдзе. Не сёння — дык заўтра. Не ў гэтым жыцці — дык у наступным.
- Ты выступала і на акадэмічных імпрэзах, і на вольных паэтычных вечарынах накшталт "Читаю на заборе", калі людзі прыходзяць у бар, адпачываюць, гутараць, могуць слухаць цябе, могуць не. Дзе падабаецца больш?
— Я не магу сказаць адназначна, таму што ні той, ні другі фармат не задавальняе мяне стоадсоткава. Напрыклад, на акадэмічных, як ты кажаш, імпрэзах, існуе адчуванне таго, што ўсё сур'ёзна, што цябе слухаюць і чуюць. Але, з іншага боку, там усё ў нейкім замарожаным стане, няма жывога палёту паэтычнай думкі, каларыту, усё неяк пляската. На іншых вечарынах усё ж-такі пануе атмасфера, але там мне не хапае канцэнтрацыі. Я лічу, што мастацтва — гэта сур'ёзная рэч, і калі хочацца проста сустрэцца і пагутарыць — не абавязкова ладзіць паэтычныя вечарыны. Для мяне важна канцэнтрацыя, зваротная сувязь, бо я дзялюся сваёй энергіяй і хачу, каб яна не рассейвалася па аўдыторыі, а дасягала нейкай мэты. Для мяне сапраўдная мастацкая імпрэза — гэта штосьці накшталт калектыўнай медытацыі. Калі ўсе накіроўваюць сваю ўвагу на тое, што зыходзіць ад паэта, атрымліваецца нейкае моцнае энергетычнае поле, якое засмоктвае ў сябе, і ствараецца абсалютна надзвычайная атмасфера, стан "па-над".
- Як паказвае практыка, ладзіць нават буйныя вечарыны сваімі сіламі сёння можа любы зацікаўлены аўтар. Ці ёсць тады сэнс маладому літаратару, паэту ўступаць у саюзы?
— Нехта выступае супраць усіх аб'яднанняў — маўляе, я і так збіраю аўдыторыю, мне хапае. Але пры аб'яднанні высілкаў людзі ствараюць штосьці больш вечнае, чым паасобку. Асобныя зоркі ззяюць прыгожа, але калі яны ствараюць галактыкі — відовішча больш эфектнае.
- Можаш пацвердзіць ці абвергнуць думку, што беларуская паэзія — у першую чаргу грамадзянская?
— Цалкам абвергнуць гэтага нельга. Тэма мовы, радзімы, прама ці ўскосна, экспліцытна ці імпліцытна, прысутнічае ў любым беларускамоўным вершы. Таму што яна сапраўды балючая і замацавалася ўжо на генетычным узроўні. Такая ў беларусаў спецыялізацыя. У свеце мастацтва таксама дзейнічае прынцып падзелу працы, у кожнай культурнай супольнасці ёсць спектр хадавых тэм. Я б не стала гэта разглядаць як нейкі недахоп. Канешне, да вершаў, дзе ўсё гэта падаецца занадта прамалінейна, я таксама скептычна стаўлюся, але ў прынцыпе, грамадзянска-нацыяналістычны акцэнт — гэта наша разынка. І тое, што гэтая асаблівасць з'яўляецца апрыёры трагічнай, можа, і надае нашым паэтам сілы, з'яўляецца нашым рухавіком.