МІНСК, 22 кас — Sputnik. Познім вечарам 12 лістапада ў КЗ "Верхні горад" трыа Port Mone зробіць усё, каб на нейкі час у тых, хто прыйшоў на канцэрт, нічога акрамя музыкі не засталося. Камерная зала будзе пазбаўленая строгасці грамадскага месца і лішкаў святла. Музыкі плануюць адвесці слухача ад усюдыіснага і напоўненага стрэсамі інфополя ў своеасаблівую аўдыёізаляцыю. Мэта — дазволіць кожнаму застацца сам-насам з сабой і гукам.
Адным словам, на канцэрце можна смела засынаць — з дазволу арганізатараў. У восеньскі лістападаўскі вечар гэта як нельга добра падыходзіць да настрою.
У праграме:
- паказ фрагментаў мастацка-дакументальнага фільма Кацярыны Львовай "Унутранае" з удзелам Аляксея Варсоба;
- антракт/гарбатная паўза;
- канцэрт пры прыглушаным святле.
Заходзь і засынай.