МІНСК, 23 кас — Sputnik. Квіткі на кінасеансы ў межах міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" можна будзе набыць з 23 кастрычніка.
Міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе ў Мінску з 6 па 13 лістапада.
Набыць квіткі на паказы, якія адбудуцца ў межах фестывалю, гледачы змогуць ужо з пятніцы, а на цырымоніі адкрыцця і закрыцця — з пачатку наступнага тыдня.
Стужкі будуць дэманстраваць ў кінатэатрах "Цэнтральны", "Масква", "Піянер", "Пабеда" і "Мір".
У праграме фестывалю гэтага года — "Любовь" Гаспара Ноэ, "Молодость" Паола Сарэнціна, "Франкафония" Аляксандра Сакурава і "Страна ОЗ" Васіля Сігарова.