МІНСК, 23 кас — Sputnik. Пакуль мы былі занятыя выбарамі, "Барселонай" і іншымі перамогамі, беларускі музыка патрапіў у Атланту, дзе ўзнагароджвалі лепшых прадстаўнікоў хіп-хопу па версіі ВET Hip Hop Awards узору 2015 года.
Сярод знакамітых Канье Уэста і Сноуп Дога ў лідэрах апынуўся беларускі музыка, бітмэйкер Tony Fаdd, ён жа Антон Мацулевіч — бубнач гурта IQ48.
Яго трэк "Trap Quееn" у выкананні ўзыходзячай амерыканскай зоркі Fetty Wap быў прызнаны "Песняй года".
ВET Hip Hop Awards — адна з найбуйнейшых хіп-хоп падзей ЗША, яе вядучым быў Снуп Дог. Антон добра валодае англіскай мовай — скончыў школу з адпаведным ухілам у Гародне. Ягоны хіт "Trap Quееn", які набраў у інтэрнэце амаль 300 мільёнаў праслухоўванняў, выканаў Fetty Wap, але ж з музыкай Антону так і не давялося пазнаёміцца.
У кампаніі BMG, з якой Антон падпісаў дамову аб супрацоўніцтве, не выключаюць, што "Trap Quееn" з'явіцца ў намінантах на сёлетнюю прэмію "Грэмі".