Жыхары Уручча застаюцца без тралейбусаў 41 і 42 з 1 лістапада

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкТралейбус
Тралейбус - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адмена тралейбусных маршрутаў звязаная з пачаткам чарговага этапу будаўніцтва транспартнай развязкі.

МІНСК, 24 кас — Sputnik. Праца тралейбусных маршрутаў № 41 "ДС Уручча-2 — ДС Малініна", № 42 "ДС Уручча-4 — ДС Дражня", адмяняецца з 1 лістапада 2015 года, паведамілі Sputnik ў Дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс". 
Адмена маршрутаў звязаная з пачаткам чарговага этапу будаўніцтва транспартнай развязкі праспект Незалежнасці — вуліца Філімонава.

"Маршруты вернуць на лінію, калі адкрыецца развязка", — распавялі ў "Мінсктрансе".

Там адзначылі, што першая чарга развязкі — запуск руху транспарту па пуцеправоду над вуліцай Філімонава — чакаецца да 7 лістапада. А цалкам, як мяркуецца, аб'ект будзе здадзены ў эксплуатацыю ў сярэдзіне 2016 года.

На час адмены тралейбусных маршрутаў іх заменяць аўтобусамі № 941 "ДС Уручча-2 — ДС Малініна", № 942 "ДС Уручча-4 — ДС Дражня", якія будуць рухацца па аналагічным трасах.

Стужка навiн
0