МІНСК, 24 кас – Sputnik. Бізнес-клуб Имагуру – першая ў краіне пляцоўка, якая стваралася і функцыянуе з мэтай падтрымкі развіцця стартап-руху ў Беларусі. Майстар-класы, канферэнцыі, хакатоны, выязныя мерапрыемствы, прыезды міжнародных спікераў – усё накіравана на тое, каб стартап-супольнасць развівалася і мацнела.
Кожны год ёсць прыклады нашых паспяховых стартапов, якія "выстрэльваюць" як у Беларусі, так і за мяжой.
"Прыклады нядаўніх гучных success stores: SplitMetrics, PandaDoc, Kino-mo. FinTech хакатон, які прайшоў у верасні, упершыню закрануў тэму фiнтэх-інавацый і здолеў прыцягнуць да ўдзелу лепшыя банкі краіны. Міжнародная канферэнцыя ў рамках сусветнга тыдня прадпрымальніцтва стане самай буйной стартап-падзеяй восені і лагічным наступным крокам на шляху да пабудовы моцнай стартап-супольнасці ў краіне", – распавялi арганізатары.
У рамежах стартап-канферэнцыі адбудуцца:
- панэльная дыскусія "Як знайсці інвестара і атрымаць фінансаванне"
- майстар-клас па краудфандынгу
- панэльная дыскусія Women taking the lead. Female startup founders talks
- фінал спаборніцтва стартапаў BEL.BIZ Battle