МІНСК, 23 кас — Sputnik. "Дэбют" — штогадовая літаратурная прэмія, што ўручаецца за дэбютны твор. Аўтарам намінаваных твораў на момант вылучэння павінна быць не больш за 35 поўных гадоў. Прэмія даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Заснаваная ў снежні 2010 года Беларускім ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Мясцовым дабрачынным фондам "Вяртанне", прэмія ўручаецца ў шосты раз.
Даслаць сваю кнігу на конкурс можна да 31 студзеня наступнага года. У мінулым годзе лаўрэатам прэміі ў намінацыі "Паэзія" стала Таццяна Нядбай за кнігу "Сірэны спяваюць джаз". У намінацыі "Проза" — Аляксей Палачанскі за кнігу "Мой цвік". За лепшы пераклад прэмія мінулым годам не уручалася.