У Альманах праходзіць свята журавін

© Sputnik / Алексей Бушкин / Перайсці ў медыябанкЖуравіны
Журавіны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Столінскі раён запрашае наведаць свята гаючай ягады 25 кастрычніка.

МІНСК, 25 кас — Sputnik. Гасцей мерапрыемства чакаюць конкурсы, тэатралізаванае шэсце, ўзнагароджанне лепшых зборшчыкаў ягад і шмат сюпрызаў.

Свята журавін ў Столінскім раёне ў сёлета праводзіцца ўжо ў трэці раз. Упершыню яго арганізавалі ў 2011-м. На Палессі журавіна расце ў вялікай колькасці, а мясцовыя жыхары ставяцца да яе з пашанай.

"У свяце прымуць удзел жыхары Гараднянскага і Рэчыцкага сельсаветаў, людзі якіх таксама збіраюць журавіну. Такім чынам свята стане больш маштабным, чым у папярэднія гады", — распавяла дырэктар Столінскага раённага метадычнага цэнтра Алена Дубойская.

У межах мерапрыемствы ладзяцца конкурсы на лепшых збіральнікаў ягад, работнікаў лясной гаспадаркі, прадпрымальнікаў. Для гасцей свята правядуць экскурсію на "Альманскія балоты", дзе можна будзе пакатацца на болотоходах. Завершыцца мерапрыемства святочнай дыскатэкай.

Свята праходзіць на пляцоўцы каля столінскага Дома культуры.

Акрамя Століншчыны ў Беларусі свята журавін адзначаюць у Міёрах Віцебскай вобласці.

 

Стужка навiн
0