МІНСК, 26 кас — Sputnik. Лекцыя "Фемінізм у польскім нацыянальным тэатры" ладзіцца пры падтрымцы медыяпраекта "pARTisan" сумесна з Платформай перфарматыўных практык "зЕрне" у межах выставы "Людзміла Русава. Татальны перформанс".
Польшча мае моцныя традыцыйныя і рэлігійныя карані, з іншага богу — яна вядомая сваім прагрэсіўным і шмат у чым правакацыйным мастацтвам, якое ставіць пад сумнеў, а часта руйнуе ўстаноўкі кансерватыўнага грамадства.
Падчас лекцыі Агата Адамецка-Сітэк прааналізуе фемінісцкія квэсты ў сучасным польскім тэатры, надаючы ўвагу не толькі ключавым з'явам і імёнам. Крытычны аналіз прыкладаў пакажа на інстытуцыйныя абмежаванні, а таксама на сацыяльна-палітычны кантэкст, увогуле ўласцівы тэатральнай жаночай вытворчасці ў Польшчы.
Агата Адамецка-Сітэк — выпускніца культуралагічных даследванняў University of Silesia, аўтарка кнігі "Тэатр і Тэкст. Пастаноўка ў постмадэрністычным тэатры", кіраўніца навукова-выдавецкага аддзела Тэатральнага інстытута ў Варшаве.
Дзе: Галерэя Ў
Калі: 27 кастрычніка (аўторак), 19.00