МІНСК, 26 кас — Sputnik. Узнагароды MTV Europe Music Awards ўручылі ў Мілане ў гэтыя выходныя.
MTV EMA праходзіць у Еўропе з 1994 года, сёлета прэміі ўручалі ў італьянскім Мілане.
Больш за ўсіх узнагарод у гэты вечар атрымаў Джасцін Бібер — у яго адразу пяць прэмій: "Лепшы выканаўца", "Лепшы вобраз", "Лепшы канцэрт: Паўночная Амерыка", "Самы вялікі фан-клуб" і "Лепшы дуэт".
Лепшай спявачкай прызнана Рыяна, лепшым альтэрнатыўным музыкай — Лана Дэль Рэй.
Лепшым рок-артыстам названы гурт Coldplay, а ў поп-музыцы лідэрам прызналі любімы гурт тынэйджараў One Direction.
У галіне хіп-хоп музыкі лепшай названа выканаўца Нікі Мінаж.