МІНСК, 26 кас — Sputnik. Аўтапаркоўка ля гандлёвага дому "На Нямізе" у Мінску будзе ліквідаваная пасля рэканструкцыі вуліцы, паведамляе агенцтва "Минск-новости" у панядзелак.
Рух аўтамабіляў па вуліцы Няміга быў закрыты на мінулых выхадных ад Гарадскога Вала да праспекта Незалежнасці ў сувязі з дарожнымі работамі — мянялі дарожнае пакрыццё і наносілі новую разметку.
Рамонт вуліцы яшчэ не завершаны: у цяперашні час працоўныя ўладкоўваюць астраўкі бяспекі, а таксама усталёўваюць агароджы для пешаходаў.
Паведамляецца, што сярод новаўвядзенняў на вуліцы — ліквідацыя паркоўкі ў ГД "На Нямізе", а таксама перанос прыпыначнага пункта "Раманаўская Слабада" за скрыжаванне — ад сквера Адама Міцкевіча да дома № 5.
Па дадзеных агенцтва, пешаходная агароджа будзе ўстаноўлена ўздоўж праезнай часткі на Нямізе ад праспекта Пераможцаў да Раманаўскай Слабады.