МІНСК, 26 кас — Sputnik. Газета цалкам выдаецца на ахвяраванні сваіх чытачоў і рыхтуецца рэдакцыйнымі калектывамі з цягам усіх гэтых гадоў на грамадзкіх пачатках. Да сённяшняга часу ў свет выйшла 616 нумароў.
"Беларус" піша пра жыццё дыяспары. Тут можна знайсці самую падрабязную інфармацыю пра гісторыю і дзейнасьць беларусаў замежжа, іх грамадзкую і палітычную працу, акцыі і мерапрыемствы, проста жыццё па-за межамі гістарычнай радзімы, якое вельмі часта не бывае лёгкім. "Беларус" цалкам прысвечана справе нацыянальнага адраджэння і незалежнасці краіны.