Увесь тыдзень будзе халаднавата, але на выхадных пацяплее

© Flickr / Kenny LouieЛісце ўвосень
Лісце ўвосень - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На гэтым тыдні ў большасці раёнаў усталюецца спакойнае, сухое, але халаднаватае надвор'е.

МІНСК, 27 кас — Sputnik. Далейшае паніжэнне тэмпературы прагназуюць сіноптыкі, паводле іх прагнозаў пацяплее толькі на выхадных, паведаміў Гідрамет.

"На тыдні ў большасці раёнаў усталюецца спакойнае, сухое, але халаднаватае надвор'е — распавёў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, у аўторак умовы надвор'я ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу па ўсходзе месцамі невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература ноччу — -1 — +5, удзень +5 — +11.

Рабаў адзначыў, што далей у Беларусі пахаладае.

"У сераду праз нашу краіну, з поўначы на поўдзень, будзе праходзіць халодны атмасферны фронт, услед за якім пачне паступаць больш халоднае паветра паўночных шырот і прынясе ў асобныя раёны невялікія ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература ноччу — -3,— —4, днём — +2 — +9", — сказаў ён.

У чацвер і ў пятніцу ўладу над надвор'ем возьме халодны Скандынаўскі антыцыклон, які прынясе надвор'е пераважна без ападкаў, але халаднаватае. У гэтыя суткі ноччу ад —5 да +2, па паўночным усходзе ноччу 6 — 8 марозу, удзень 2 — 9 цяпла.

"У выхадныя дні краіна застанецца пад уплывам антыцыклону, а з паўднёва-усходнімі вятрамі пачне паступаць больш цёплае паветра: пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Ноччу —3 — +3, пры праясненнях да —6; днём +4 — +10, па захадзе +11—-13", — паведаміў Рабаў. 

Стужка навiн
0