Як разважаць пра Барта: лекцыя французскай пісьменніцы

© SputnikНа выставке "Ролан Барт. Ключевые слова"
На выставке Ролан Барт. Ключевые слова - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Французская пісьменніца і філосаф Мыра Жыль навучыць беларусаў разважаць пра Барта і прачытае лекцыю “Ралан Барт: тэкст і жыццё”.

МІНСК, 27 кас — Sputnik. Ралан Барт — французскі філосаф постструктураліст і семіётык. Сваімі тэарэтычнымі працамі Барт накрэсліў магчымасць чытаць жыццё "як тэкст". У гэтым пастулаце — выток яго ўласнага пісьма.

Жанр біяграфіі найбольш вольны, найбольш шчыры, паколькі ў процілегласць ад агульнапрынятай думкі, ён не мае акрэсленай формы. Выкарыстоўваючы ў якасці асновы тэзіс Барта аб жыцці як тэксце, на лекцыі яго будуць намагацца развіць у тэарэтычным і творчым плане, у кірунку "біяграфічнага пісьма".

Лекцыя пройдзе ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" (праспект Незалежнасці, 37А) у суботу, 31 кастрычніка 2015. Пачатак а 18 гадзіне.

Мы падабралі для вас некалькі цытат з Барта, каб заахвоціць дазнацца пра яго погляд на тэкст крыху больш.

  • "Прыгнечаны чалавек — ніхто, і мова ў яго адзіная, бо ён можа казаць толькі аб сваім вызваленні. У прыгнятальніка ёсць усё: яго мова багатая, разнастайная, ахоплівае ўсе магчымыя ўзроўні камунікацыі. Прыгнечаны чалавек будуе свет, таму яго гаворка можа быць толькі актыўнай, транзітыўнай (гэта значыць, палітычнай); прыгнятальнік імкнецца захаваць існуючы свет, яго гаворка паўнакроўная, падобная да пантамімы, тэатральная; гэта і ёсць Міф. Мова аднаго імкнецца да пераробкі свету, мова другога — да яго ўвекавечання".
  • "Спачатку здавалася, што загадка лятучых талерак мае цалкам зямное паходжанне: лічылася, што талеркі прыляталі з савецкага далёка, з таго свету, чые намеры гэтак жа незразумелыя, як і намеры іншапланецян. Гэта значыць, што заходняя міфалогія прыпісвае камуністычнаму свету тую ж чужароднасць, што і якой-небудзь планеце: СССР — гэта свет, прамежкавы паміж Зямлёй і Марсам".
  • "Калі пра што-небудзь распавядаецца дзеля самога аповеду, а не дзеля прамога ўздзеяння на рэчаіснасць, гэта значыць, у канчатковым рахунку, па-за якой-небудзь функцыяй, акрамя сімвалічнай дзейнасці як такой, — голас адрываецца ад сваёй крыніцы, і для аўтара надыходзіць смерць, тут і пачынаецца напісанне".
Стужка навiн
0