МІНСК, 27 кас — Sputnik. Суседзі з Расіі ўзрадавалі — супрацоўнікі ДПС у Хабараўскам краі знайшлі паўтоны чорнай у катафалку. Аўтобус рытуальнага агенцтва вёз дэлікатэс у труне, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Расіі Алена Аляксеева.
"Мужчына, які кіраваў аўтамабілем, растлумачыў, што перавозіць цела памерлай жанчыны з пасёлка Маяк Нанайскага раёна ў Хабараўск. У ходзе складання адміністрацыйнага матэрыялу паліцэйскія прапанавалі кіроўцу добраахвотна адкрыць салон для агляду. У торбах пад жалобнымі вянкамі інспектары выявілі пластыкавыя кантэйнеры з ікрой, як мяркуецца, асятровых відаў рыб ", — гаворыцца ў паведамленні.
Двое работнікаў рытуальнага агенцтва былі затрыманыя. Мужчыны распавялі, што да іх звярнуўся незнаёмец і папрасіў перавезці з пасёлка Маяк да аднаго з хабараўскіх моргаў цела яго памерлай сваячкі. Труну ў катафалк грузілі таксама невядомыя ім людзі. За паездку кіроўцу і яго напарніку паабяцалі 25 тысяч расійскіх рублёў.