МІНСК, 27 кас — Sputnik. Усе квіткі на паказы фільма "Любовь" (3D) Гаспара Ноэ раскуплены, паведамілі Sputnik у кінатэатры "Цэнтральны".
"Любовь" (3D) — скандальная стужка рэжысёра Гаспара Ноэ, прысвечаная тэме пачуццёвасці і страсці. На думку шэрагу кінакрытыкаў, шмат у чым фільм больш шчыры, чым нашумелая "німфаманка" Ларса фон Трыера.
"Так, усе квіткі на "Любовь" раскуплены", — сказалі ў кінатэатры.
Забаронены ў Расіі фільм пакажуць у Мінску 8 і 13 лістапада ў рамках кінафестывалю "Лістапад".
На фільм дапусцяць толькі паўналетніх, а паказы будуць позна ўвечары — так званыя "начныя сеансы".