Як высока можна прыгнуць на Луне і адкуль там мора Спакою

© PexelsЛуна
Луна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мы патэлефанавалі ў Планетарый і задалі ўсе пытанні пра Луну, якія турбавалі нас доўгі час.

МІНСК, 27 кас — Sputnik. Расіяне вырашылі закрыць гештальт і запусціць сваіх касманаўтаў на Луну. Sputnik з гэтай нагоды таксама вырашыў пазакрываць свае гештальты і задаць набалелыя пытанні пра Луну і космас загадчыку сталічнага планетарыя Аляксандру Мікулічу.

Адкуль Луна ўвогуле з'явілася і чаму ў нас толькі адзіны спадарожнік?

У калясонечных планет увогуле рэдка ёсць спадарожнікі — у Меркурыя і Венеры іх няма. Лічыцца, Луна — гэта кавалак зямлі, які ўтварыўся ў выніку таго, што іншароднае цела ўпала на зямлю і адбіла ў яе кавалак. Знешне Луна непадобная да Зямлі, бо там няма атмасферы, але ж па хімічным складзе ў планеты і спадарожніка шмат агульных характарыстык.

© Photo : Project Apollo ArchiveВид на Землю с Луны
Вид на Землю с Луны - Sputnik Беларусь
Вид на Землю с Луны

Касмічныя апараты ляцяць на асвятлены ці на цёмны бок?

На абодва бакі. Перыяд абароту Луны вакол сваёй восі супадае з перыядам павароту Луны вакол Зямлі, таму да нас Луна павернутая заўсёды адным бокам. Але ж такая сітуацыя характэрны не для ўсіх спадарожнікаў планет. Напрыклад, адзін з дванаццаці спадарожнікаў Нептуна — Трытон — круціцца супраць гадзіннікавай стрэлкі. Такіх загадак спадарожнікаў надта шмат.

Фаза Луны ўплывае на чалавека?

Навуковых фактаў, якія б пацвердзілі, што Луна ўплывае на чалавека, у астраномаў няма — можа, нешта падобнае зафіксавалі медыкі. Між тым яна ўплывае на мікраарганізмы — некаторыя размнажаюцца толькі пры поўнай Луне.

© Flickr / NASA Goddard Space Flight CenterАстероиды
Астероиды  - Sputnik Беларусь
Астероиды

Адкуль на Луне "Мора спакою" і "Мора мары"?

Лунныя кратэры называе міжнародны Астранамічны камітэт. Ёсць рэгламент назваў на кожным канкрэтным нябесным целе. Напрыклад, на Венеры ўся геаграфія сканцэнтравана вакол жаночых імён. На спадарожніках планеты Уран геаграфія звязаная з назвамі гістарычных персанажаў. Некаторым аб'ектам проста даюць лічбавыя назвы.

На якую вышыню можна прыгнуць на Луне?

Калі на Луне сіла гравітацыі — 9,8 м/с2, дык на Луне — 1,6. З гэтага можна падлічыць, наколькі вышэй вы можаце падпрыгнуць на Луне.

© Photo : NASAПлутон и одна из его лун Харон
Плутон и одна из его лун Харон - Sputnik Беларусь
Плутон и одна из его лун Харон

Што здарыцца з чалавекам на Луне без скафандра?

Тое ж самае, што ў вакуўме — разарвала б пад уплывам асабістага ціску. Тэмпературы на асветленым баку Луны надта высокія, таму місіі "Апалона" заўсёды накіроўвалі ў цень.

Лунны грунт прыдатны для вырошчвання раслін?

Ён завецца рэгалітам, а з прычыны таго, што паверхня Луны пастаянна бамбардыруецца з космасу метыярытамі, рэгаліт радыёактыўна зараджаны, да таго ж, там няма ваткай вады.

Стужка навiн
0