Таварыш У пра адносіны краўдэканомікі і літаратуры

© unsplash.comДокументы
Документы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пісьменнік Таварыш У паўтара месяцы збірае сродкі на выданне свайго зборніка эсэ на краўдфандынгавай платформе Ulej і напярэдадні міжнароднай канферэнцыі па краўдфандынгу разважае пра фінансавую падтрымку літаратуры.

МІНСК, 28 кас — Sputnik. Міжнародная канферэнцыя па краўдэканоміке пройдзе ў Мінску ўжо на гэтым тыдні. Гэтым годам запрацавала першая пляцоўка краўдфандынга ў краіне — Ulej. Аб мэтазгоднасці збіраць сродкі праз мясцовы краўдфандынг Sputnik спытаў пісьменніка і мастака Таварыша У, які аб'явіў збор сродкаў на зборнік сваіх эсэ "Набедні".

Зборнік павінен складацца з артыкулаў пісьменніка, што выйшлі ў часопісу ".сапиенс". Да заканчэння збору застаецца пяць дзён. У фінансаванні ўжо ўзялі ўдзел 27 спонсараў, але ж з шасці мільёнаў пакуль сабрана крыху болей трох. Між тым Таварыш У на праект паглядае не без аптымізму.

"Было б добра, каб удзельнічаць маглі не толькі беларусы, замежных крыніцаў фінансавання не хапае. Але ж і на такі поспех я не разлічваў — актыўных людзей хапае. Не ведаю, ці атрымаецца сабраць неабходную суму да канца тэрміну", — кажа Таварыш У.

Пісьменнік дадае, што на літаратуру ўвогуле ахвяруюць не надта актыўна — на "парк у родным двары ці на інсталяцыю з бульбы скідваліся б ахвотней".

"Літаратура памірае, гэта раней стаялі ў чарзе за творамі Дастаеўскага. У мяне быў выдавец у Кіеве, але гэта было ў часы, калі на літаратуру давалі добрыя гранты. Але ж тое выдавецтва ўжо абанкруцілася. Нават пяць гадоў таму людзі з тоўстымі кашалькамі верылі ў літаратуру, а зараз гэта цэхавая справа — людзі чытаюць адзін аднога, адзін аднога і хваляць", — патлумачыў пісьменнік літаратурны заняпад.

Стужка навiн
0