Financial Times ацанілі “Ў-бар”: эспрэса за еўра і аплот свабоды

© Pexels / Caleb WoodЧашка кофе в кофейных зернах
Чашка кофе в кофейных зернах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У брытанскай Financial Times з’явіўся артыкул пра “Ў-бар”. Журналісты нахвальвалі танны эспрэса і інтэлігентную публіку.

МІНСК, 28 кас — Sputnik. Заходняя прэса ўсё болей цікавіцца Беларуссю і ўсё меней піша пра яе ў кантэксце савецкай культуры. Financial Times ацаніла "Ў-бар", які падаўся выданню аплотам вольнай думкі і добрай кавы.

Газета кажа, што ў бары збіраюцца ліберальная моладзь і крэатыўны клас з простай мэтай — на каву. Бар газета ацэньвае як перамогу "рэфармістаў, што цягнуць каву і шарданэ ў белым інтэр'еры "Ў-бара".

Журналісты раяць затрымацца за сэндвічам — і тут жа знайсці за суседнім столікам пісьменнікаў-дысідэнтаў, а іх кнігі — у кнігарні. "Дызайнеры, прадпрымальнікі, маладыя, яркія людзі працуюць на MacBook, з асалодай вывучаючы доўгі асартымент вінаў", — распавядае газета. Журналісты дадаюць, што гэтае месца вольнае ад савецкага кітчу, ніякага "баршча і піва", замест іх — вайфай і кававая карта. Здаецца, заходняя журналістыка гатовая перагледзець пункт погляду на Мінск.

Стужка навiн
0