Кінавідэапракат пра квіткі на “Лістапад”: аматары адразу купляюць

Падпісацца
На "Любовь" Гаспара Ноэ раскуплены ўжо ўсё квіткі, трохі месцаў засталося на "Молодость" Паола Саранціна.

МІНСК, 28 кас — Sputnik. Беларускія аматары кіно ўжо раскупілі значную частку квіткоў на фільмы кінафестывалю "Лістапад", паведамілі Sputnik ў Кінавідэапракаце.

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе ў сталіцы з 8 па 13 лістапада. Сярод фільмаў, якія будуць паказаны ў рамках фестывалю — нашумелае "Любовь" Гаспара Ноэ і "Молодость" ад Паола Сарранціна, аўтара аскараноснай "Вялікай прыгажосці".

"Людзі дасведчаныя адразу купляюць квіткі, са старту продажаў. Наогул разыходзяцца квіткі добра", — паведамілі ў Кінавідэапракаце.

У арганізацыі ўдакладнілі, што ўсе квіткі на "Любовь" сапраўды раскупленыя. Трохі засталося на "Молодость" Паола Сарранціна.

Стужка навiн
0