МІНСК, 28 кас — Sputnik. Зборнік "Пра жыццё, пра волю, пра сябе…" выйшаў у выдавецтве "Кнігазбор" і аб'яднаў пераклады амаль паўсотні вершаў Уладзіміра Высоцкага на беларускую мову. Аўтар перакладаў — Міхась Булавацкі з Магілёва.
Акрамя перакладзеных вершаў у зборніку можна прачытаць і арыгіналы. Аўтар запланаваў, што такі фармат дазволіць ацаніць якасць перакладу вершаў Высоцкага.
Кнігі ўжо можна заказаць праз інтэрнэт-краму. Кошт — 92 тысяч рублёў. Акрамя таго, зборнік можна набыць у кнігарнях Мінска:
"Акадэмкніга" (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня "логвінаЎ" (пр-т Незалежнасці, 37А), "Кнігарня пісьменніка" (вул. Казлова, 2), "Веды" (вул. К. Маркса, 36), "Светач" (пр-т Пераможцаў, 11), "Цэнтральны кніжны" (пр-т Незалежнасці, 19), "Кнігі & кніжачкі" (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш "Мир книг" (вул. Янкі Купалы, 27), "Эўрыка" (вул. Куйбышава, 75).