Гільдыя майстроў і рамеснікаў з'явілася ў Беларусі

© Sputnik / Юлія ХвошчМсціслаў-2015
Мсціслаў-2015 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мэтай грамадскага аб'яднання з'яўляецца развіццё і папулярызацыя ў Беларусі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

МІНСК, 29 кас — Sputnik. Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала грамадскае аб'яднанне "Беларуская гільдыя майстроў і рамеснікаў", паведамілі Sputnik у прэс-службе ведамства.

Па дадзеных Мінюста, мэтай дзейнасці грамадскага аб'яднання з'яўляецца развіццё і папулярызацыя ў Беларусі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сучаснага мастацтва, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, народнага мастацтва і народных промыслаў (рамёстваў).

Пад рамесніцкай дзейнасцю ў рэспубліцы разумеецца дзейнасць фізічных асоб па вырабе і продажу тавараў, выкананню работ і аказанню паслуг з выкарыстаннем ручной працы і інструмента, якая ажыццяўляецца самастойна і не з'яўляецца прадпрымальніцкай.

Пералік відаў дзейнасці даволі шырокі, у яго, у тым ліку, уваходзяць народныя промыслы, декупаж, скрапбукінг і многія іншыя.

Стужка навiн
0