Рамеснікі пра “Млын”: нас не пускаюць на першы паверх

© Photo : з афіцыйнай суполкі "Млын" у FacebookВыстава "Млын"
Выстава Млын - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выстава “Млын” прапануе гасцям два паверхі экспазіцыі, між тым шмат якім удзельнікам прапануюць толькі адзін. Sputnik разбіраўся, па якіх правілах працуе натуральны адбор удзельнікаў “Млына” і пераконваўся, што выжывае і займае найбольш выгадныя месцы мацнейшы.

МІНСК, 29 кас — Sputnik. Выстава "Млын" запрацуе ў "БелЭкспа" 18 снежня. Між тым шмат якія рамеснікі не першы год не могуць дабіцца месца пад утульным электрычным сонцам выставачнага цэнтра — усе павільёны на першым паверсе ўжо занятыя, калі хочаце ўдзельнічаць — запрашаем на другі.

"У мінулым годзе я падала заяўку на ўдзел надта позна — толькі восенню, і не пакрыўдзілася, што арганізатары вызначылі для мяне толькі другі паверх. Вырашыла не ўдзельнічаць і дачакацца наступнага году — кожны, хто хоць раз прыходзіў у "БелЭкспа", ведае, што да другога певерха справа даходзіць рэдка, асартымент шыкоўны ўжо на першым", — распавядае нам рамесніца Наталля Турко.

Гэтым годам спадарыня Наталля вырашыла падаць заяўку на ўдзел яшчэ з вясны: арганізатары патрабавалі фотаздымкі працаў і раз за разам казалі, што размяркоўваць месцы яшчэ рана. Калі час падыйшоў, Наталля зноў знайшла сваё імя ў спісах другога паверха.

"Каб прыняць удзел у выставе, трэба ўкласці грошы — рэгістрацыйны ўзнос — 220 тысяч рублёў, яшчэ 700 тысяч рублёў за арэнду аднаго квадратнага метра павільёна. Вядома, на другім паверсе арэнда абыходзіцца танней, але ж і выстаўляцца там не мае ніякага сэнсу. Пакупнікі проста не прыйдуць", — тлумачыць сваё абурэнне спадарыня Наталля.

Беларусы чарговы раз страцілі магчымасць набыць вырабы некаторых рамеснікаў на выставе — па словах Наталлі, з-за чарговага "прайдзіце на другі паверх" удзельнічаць адмовілася не яна адна. Такі расклад арганізатары рамеснікам патлумачылі проста — так атрымалася.

"У нас ёсць вялікая камісія, што разглядае заяўкі. Асноўны крытэрый — наяўнасць добрага партфоліа з фотаздымкамі. Заявак прыходзіць надта шмат, і першасны адбор мы можам весці толькі па фотаздымках. Мы абіраем тых, хто займаецца рамесніцтвам прафесійна — вядзе сайты, блогі, а не проста стварае некалькі вырабаў перад выставай", — патлумачылі арганізатары карэспандэнту Sputnik.

Рамесніца выкладае ў баранавіцкім ліцэі, яе працы з поспехам прадаюцца ў Германіі, Ізраілі. Увогуле, еўрапецы, па словах Наталлі, ахвотна гатовыя выдаткоўвацца на вырабы рамеснікаў, яе лялек, напрыклад, гатовыя былі купляць і за трыста, і нават за пяцьсот еўра — рамесніцкі труд там цэняць.

Стужка навiн
0