МІНСК, 29 кас — Sputnik. Філіял сусветнага агенцтва Ruta Model Management з'явіцца і ў Мінску. Трапіць у агенцтва можна будзе праз ТАА "ТакітПлюс". Агенцтва вядомае ў многіх краінах свету, функцыянуе з 2009 года, а яго кіраўніцтва можа пахваліцца больш чым 20-гадовым вопытам творчасці ў fashion-індустрыі. У сваё агенцтва каманда запрашае мадэляў з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Расіі, Францыі.
Тым, каму пашчасціла супрацоўнічаць з кампаніяй, адкрываюцца шляхі ў Vogue, Elle, Marie Claire, Cosmopolitan, Glamour, L'Officiel або Harper's Bazaar. Магчымы і ўдзел у паказах прэстыжных брэндаў, напрыклад, Diesel, Calvin Klein, Dior, Burberry. Агенцтва з'яўляецца членам міжнароднай асацыяцыі мэнэджэраў і мадэляў.