МІНСК, 29 кас — Sputnik. Прыехаўшы аднойчы выпадкова ў звычайную піцерскую камуналку, Франсуаза была так ураджаная мясцовым каларытам, што год ад году вярталася назад, каб сачыць за жыццём камунальшчыкаў і фіксаваць яго на сваіх кадрах.
Гэта ўнікальны фатограф, для якога чалавек на здымку важнейшы за ўласна здымак. Мабыць, таму аўтар выставы не проста зафіксавала сцэны камунальнага жыцця, а падтрымлівала стасункі з кожным героем сваёй фатаграфіі, а пасля нават вырашыла нейкі час пражыць у той самай камуналке, дзе было зроблена столькі здымкаў.
Сярод партрэтаў амаль ці не асобным жанрам выступае камунальнае ню — фатограф кажа, што сярод францужанак зараз фатаграфавацца такім чынам не прынята, нават у мастацкіх акадэміях натуршчыцы звычайна апранутыя. А вось у камуналке яе, наадварот, прасілі зрабіць ню партрэт — пазіраваць для майстры дзяўчыны лічылі гонарам.
Дзе: Гродзенская выставачная зала, вул. Ажэшкі, 38
Калі: вернісаж — 3 лістапада, 17.00, выстава будзе працаваць да 30.11, 10.00-19.00, акрамя панядзелку.