Танцуй як продкі - майстар-клас па кадрылі

© Sputnik / Алена Васільева"Куфэрак: шаноўная пані"
Куфэрак: шаноўная пані - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вучыцца танчыць кадрыль мінчукі будуць з этнапедагогам у парку Горкага.

МІНСК, 29 кас — Sputnik. Майстар-клас па кадрылі ў парку Горкага правядзе збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнапедагог, арганізатар фальклорных фэстаў Мікола Козенак.

31 кастрычніка а 17 гадзіне абвешчаны збор жадаючых навучыцца самым працяглым і складаным танцам — кадрылі. Майстар-клас пройдзе ў цагляным будынку на цэнтральнай алеі.

Перад тым як прыйсці на тынцы, маральна падрыхтуйцеся — вас чакае не самы просты ўрок у жыцці.

Кадрыль развілася з сельскага танца і спачатку ўтрымоўвала пяць фігур з наступнымі французскімі назвамі:

  •     Le Pantalon (штаны; назва папулярнай французскай песенькі);
  •     L'été (лета);
  •     La Poule (курыца);
  •     La Pastourelle (пастараль);
  •     Finale (Фінал).

Фігура Le Pantalon з'явілася ў 1786 годзе дзякуючы танцмайстру Венсану, што складаў Контрданс з такой назвай. Фігура L'été таксама была складзеная Венсаном прыкладна ў той жа час. Аўтарства трэцяй фігуры, La Poule, якая з'явілася ў 1800 годзе, прыпісваецца Жульену. Сваёй назвай яна абавязана мелодыі, у якой імітуецца курынае кудахтанне.

Фігура La Pastourelle з'явілася ў 1812 годзе — мелодыя песенькі Gentille прыйшлася да спадобы парыжанам. Выконвалася альбо 4-й, альбо 5-й фігурай — у апошнім выпадку ў фінале фігуры рабіліся шасі-круазе і паўтарэнне ронда.

Фігура La Trénis названая ў гонар танцоўшчыка Трэніца, які адрозніваўся сваёй элегантнасцю ў танцы.

Апошняя фігура канчалася галопам у вольнай форме (ad libitum).

Дзе: парк Горкага

Калі: 31 кастрычніка, 17:00

Стужка навiн
0