МІНСК, 29 кас — Sputnik. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц лічыць, што айчыннае курынае мяса — смачнае і бяспечнае для здароўя, і не разумее, з чым звязаныя прэтэнзіі да яго якасці.
Намеснік старшыні парламенцкай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Аксана Няхайчык у пятніцу на сумесным пасяджэнні верхняй і ніжняй палат Беларускага парламента задала главе Мінсельгасхарча пытанне аб тым, чаму курынае мяса стала менш смачным, і заўважыла, што такое меркаванне склалася не толькі ў яе, але і ў цэлым у грамадстве.
"Наша мяса бяспечнае па ўсіх паказчыках, і нам не вядома пра няякасную прадукцыю ў галіне птушкагадоўлі ", — сказаў Заяц, адказваючы на пытанне дэпутата.
"Таму, адкуль гэтыя пытанні з нагоды якасці курынага мяса, я не магу зразумець. Ешце на здароўе і не хвалюйцеся за наступствы", — працягнуў міністр.
У той жа час Аксана Няхайчык даручыла кіраўніку Мінсельгасхарча больш уважліва паставіцца да гэтага пытання і звярнуць увагу на тое, што густ беларускай кураціны ў апошні час пагоршыўся.
Заяц таксама распавёў, што ў Беларусі плануецца пашырыць вытворчасць і іншых відаў дыетычнага мяса: індычыны і трусяціны.