МІНСК, 29 кас — Sputnik. Вядомая мастачка з Украіны Аляўціна Кахідзэ на прыкладзе ўласных прац раскажа аб разнастайнасці практыкі перформансу. Мастачка падзяляе мастацтва перформансу на дзесяць частак: цела, мова, настрой, досвед, гісторыя, роля, улада, ідэя, эстэтыка, кантэкст, камунікацыя.
Аляўціна Кахідзэ нарадзілася ў 1973 годзе ў мястэчку Жданаўка Данецкай вобласці.У 2004 годзе скончыла Нацыянальную акадэмію выяўленчага мастацтва і архітэктуры ў Кіеве, факультэт графікі. У 2004-2006 вучылася ў Акадэміі Яна ван Эйка (Маастрыхт, Нідэрланды). Лаўрэатка Прэміі Малевіча для ўкраінскіх мастакоў у 2008 годзе.
Мастачка брала ўдзел у шматлікіх міжнародных і ўкраінскіх мастацкіх праектах, у тым ліку — шостай Маскоўскай біенале, Manifesta 10 у Санкт-Пецярбурзе, праекце для мараканскага павільёна ў межах 54-й Венецыянскай біенале.
Мастацкія практыкі Аляўціны Кахідзэ будуюцца на персанальным досведзе і ўяўленні. Тэмы яе прац — спажывецкая культура, гендэр, каханне, культура пратэсту, досвед вайны, свет раслін і жывёл.
Дзе: галерэя сучаснага мастацтва "Ў"
Калі: 3 лістапада, 19:00