МІНСК, 29 кас — Sputnik. У нядзелю грэка-каталікі святкуюць дзяды — памінальныя дні ў народным календары беларусаў і ўкраінцаў, а таксама насельніцтва памежных з Беларуссю тэрыторый (Падляшша, Смаленшчына, Аўкштайція). Дні адзначаюцца некалькі раз у годзе, паводле вераванняў, у гэтыя дні памерлыя (дзяды, душы, бацькі, мёртвыя) прыходзяць у свае дамы на памінальную вячэру.
У грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска заўпакойныя Службы пройдуць паводле наступнай праграмы:
30 кастрычніка, пятніца, 19:00 — Парафія Праведнага Язэпа і Парафія Св. Мікалая,
Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай.
***
31 кастрычніка, субота, 10:00 — Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Душпастырскі цэнтр, зав. Снежны д. 7:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай.
***
2 лістапада, панядзелак, 19:00
Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай.
***
3 лістапада, аўторак, 18:30 — Парафія Святога Духа
(ніжні храм у Чырвоным касцёле)
Заўпакойная Літургія з Паніхідай.
***
У суботу 31 кастрычніка — душпастыры мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў гатовыя памаліцца на магілах родных вернікаў па дамоўленасці.