Рабаў: лістапад прынясе на Беларусь пацяпленне

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛісце каштанаў
Лісце каштанаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нягледзячы на даволі цёплыя для гэтай пары года дні, уначы чакаюцца замаразкі.

МІНСК, 30 кас — Sputnik. Тэмпература паветра ў пачатку лістапада на Беларусі будзе на 1-3 градусы вышэй за кліматычную норму, паведаміў Гідрамет.

"Залатая восень працягваецца: на выхадных усталюецца ціхае, сухое надвор'е. А з прыходам лістапада нават трохі пацяплее", — паведаміў Sputnik у пятніцу начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, 31 кастрычніка ў Беларусі будзе сонечна, тэмпература ўначы будзе ад 0 да —6, па ўсходзе краіны да —9, а днём — ад 5 да 11 цяпла.

"З пачаткам лістапада восеньскае цяпло паволі пачне вяртацца. Ноччу і раніцай месцамі будуць згушчацца туманы. Тэмпература паветра мінімальная — ноччу 0 — -7, па паўночным захадзе месцамі 1-2 цяпла, максімальная днём — ад 5 па ўсходзе да +13 па захадзе", — сказаў Рабаў.

У сталіцы будзе воблачна, але без ападкаў.

"Вецер паўднёва-усходні, паўднёвы 2-7 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 1-3 марозу, максімальная днём — 6-8 градусаў цяпла", — дадаў Рабаў.

У пачатку наступнага тыдня па-лістападаўску цёплае, спакойнае надвор'е захаваецца.

"Сярэдняя тэмпература чакаецца на 1-3 градусы вышэй за норму: у панядзелак пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту, які прынясе невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу — 0-5, пры праясненнях — да —3, максімальная днём — 6-13", — сказаў Рабаў.

Стужка навiн
0