МІНСК, 31 кас — Sputnik. Юрыдычна ўстанова была заснавана ў кастрычніку бягучага года, афіцыйнае адкрыцце адбудзецца 4 лістапада ў Мінску, паведамляе партал Наша Ніва.
Ідэя аб стварэнні ўстановы з'явілася яшчэ ў 2014 годзе, а 10 жніўня 2015-га была замацавана пастановай Савета міністраў № 673.
"Цэнтр павінен стаць аналагам "арт-дэпо", якія сення існуюць у Расіі і Еўропе. Галоўныя мэты цэнтру — падрымка і развіцце актуальный кірункаў сучаснага мастацтва", — распавяла першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга.
Яна таксама адзначыла, што адной з мэт дзейнасці цэнтру з'яўляецца аб'яднанне маладых і масцітых мастакоў, якія займаюцца сучасным мастацтвам.
Кіраваць Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў будзе мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч, якая ў свой час узначальвала абедзве ўстановы, што ўвайшлі ў склад цэнтра.
Чакаецца, што Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Цэнтр сучасных мастацтваў, нягледзячы на аб'яднанне, захаваюць за сабой назвы, якія ўжо зарэкамендавалі сябе, таму што гэтыя культурныя пляцоўкі сталі добра пазнавальнымі.