Мінск, 1 ліст — Sputnik. Сёння адбудзецца другі ў гэтым годзе эка-маркет "Пастэрнак". У гэты раз на адной пляцоўцы збярэцца яшчэ больш пастаўшчыкоў эка-тавараў, вегетарыянскіх і дыетычных прадуктаў, натуральнай касметыкі, цацак, адзення.
Гасцям эка-маркета прадстаўлена магчымасць у адным месцы пазнаёміцца з эка-прадукцыяй і паспрабаваць яе. У першай палове дня пройдуць цікавыя майстар-класы, дэгустацыі, у другой — выступ спікераў, якія вядуць здаровы лад жыцця ў рамках вегетарыянскай дыеты: эксперты па ёге і бодзібілдынгу, а таксама лекар-педыятр распавядзе пра правільны лад жыцця. Мерапрыемства прадугледжвае дзіцячую эка-зону, так што госці могуць прыйсці ўсёй сям'ёй. На працягу ўсяго дня гасцей чакаюць падарункі ад партнёраў і ўдзельнікаў, будзе працаваць два вялікіх бара са смачнай эка-ежай і напоямі.
Тут жа будзе праходзіць добраахвотны збор сродкаў на патрэбы гарадскога дарослага хоспіса.
Арганізатары падтрымліваюць і правільнае стаўленне да наваколля. Тут можна будзе абмяняць батарэйку на яблык. Гэта робіцца каб аб'яднаць усіх аднадумцаў, якія развіваюць свой бізнэс у сферы эка-прадуктаў.
У праграме:
- продаж прадукцыі, дэгустацыя;
- эка-бары з смачнай ежай;
- майстар-класы, конкурсы і падарункі ад удзельнікаў і арганізатараў;
- інтэрв'ю і кансультацыі экспертаў: медыцынскія спецыялісты, спартсмены, фітнес-трэнеры, дыетолагі, майстры ёгі;
- дызайнерскае eco-friendly адзенне з прымеркавай.