У Мінску з’явіліся печаныя каштаны

© SputnikПечаныя каштаны
Печаныя каштаны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сталіца ўсё жвавей намагаецца мімікрыраваць пад Еўропу. Ужо месяц мінчукі могуць адчуваць сябе не тое французамі, не тое італьянцамі, бядзяючыся па горадзе з печанымі каштанамі ў руках.

Мінск, 2 ліст — Sputnik. Месяц таму ў Мінске пачалі пячы каштаны — не тыя конскія, што растуць абапал алей ва ўсіх гарадскіх парках, але ж асобны іх від, што падыходзіць да ўжывання. З мехам каштанаў цяпер можна прагульвацца пад каштанамі і збіраць каштанавую лістоту — добрая навіна для тых, хто піша сачыненне "як я праводжу восень".

Кошт печаных каштанаў некаторых беларусаў пакуль здзіўляе, але ж дырэктар kashtown.by запэўнівае, што кошт ніжэйшы за еўрапейскі.

Эка-маркет як сансара: выйсці з кола перараджэнняў праз фіта-гарбату

"Каштаны імпартныя, у Беларусі яны не растуць, адсюль і немалы кошт. Між тым мы параўналі кошт з суседзямі: парыжане за дзесяць каштанаў звычайна аддаюць ад трох да шасці еўра, у Польшчы плацяць 2,8 еўра, у Расіі — каля трох еўра. У нас кошт таксама знаходзіцца на ўзроўні трох еўра", — тлумачыць пытанні коштаўтварэння Зміцер Саўчанка, заснавальнік пункту продажу беларускіх печаных каштанаў.

У палаткі з дэлікатэсам адмысловы дызайн, для яго стварэння скарысталіся вопытам замежных калег — атрымаўся паравозік. З паравозу ліецца французская музыка, што дадае атмасфернасці, замаўляючы каштан, міжволі хочацца казаць "s'il vous plaît".

Пакуль фіксаваных пунктаў продажу ў каштанаў няма — паравозік працуе на мерапрыемствах, узімку вулічны гандаль увогуле забаронены, таму сталы продаж распачнецца толькі з надыходам вясны. Пакуль каштаны можна будзе пакаштаваць на сямейных мерапрыемствах у Мінску.

Стужка навiн
0