Мінск, 1 ліст — Sputnik. Працягваецца прыём заявак на стыпендыю Chevening. Апошні дзень — 15 лістапада.
Chevening прапануе таленавітым спецыялістам унікальную магчымасць прайсці курс навучання або выканаць кароткатэрміновую даследчую працу ў Вялікабрытаніі. Паспяховыя кандыдаты вызначаюцца ў адпаведнасці з іх лідарскімі якасцямі, акадэмічнымі і прафесійнымі дасягненнямі і кваліфікацыямі, а таксама валоданнем англійскай мовай.
Перавага будзе прадастаўляцца амбіцыйным і мэтанакіраваным прафесіяналам, якія плануюць жыць і працаваць у Беларусі і маюць намер укараняць змены і ўносіць уклад у развіццё краіны.
Прыярытэтныя вобласці на 2015/2016 навучальны год:
- Эканоміка, фінансы і бізнес;
- Палітычныя і сацыяльныя навукі, у тым ліку Міжнародныя адносіны;
- Грамадскае кіраванне;
- Права;
- Журналістыка і медыя-менеджмент.