Партызанская сустрэча з гуртом “Крамбамбуля” адбудзецца ў Мінску

© Photo : Symbal.byПашпарт і сумка з сімволікай альбома "Чырвоны штраль"
Пашпарт і сумка з сімволікай альбома Чырвоны штраль - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У аўторак, 3 лістапада, Лявон Вольскі і “Крамбамбуля” запрашаюць усіх прыхільнікаў гурта на партызанскую сустрэчу ў Мінску.

МІНСК, 2 ліс — Sputnik. У мінскай краме Symbal.by адбудзецца перадканцэртная прэзентацыя новага альбому "Чырвоны штраль", а таксама атрыбутыкі гурта: партызанскіх цішотак, торбаў, сувеніраў, сцяга і пашпарта беларускага партызана, якую распрацаваў дызайнер Ігар Назаранка.

Усе наведвальнікі сустрэчы змогуць першымі, яшчэ да канцэрта, які адбудзецца 7-га лістапада ў Вільні, набыць новы альбом і сувеніры ды атрымаць аўтографы ад Лявона Вольскага і музыкаў гурта "Крамбамбуля".

Пачатак сустрэчы а 19:00. Месца сустрэчы: крама Symbal.by (Мінск, пр-т Незалежнасці 58, 3 паверх Маскоўска-Венскага гандлёвага цэнтра).

© Photo : Symbal.byПартызанскія цішоткі ад "Крамбамбулі"
Партызанскія цішоткі ад Крамбамбулі - Sputnik Беларусь
Партызанскія цішоткі ад "Крамбамбулі"

Усе рэчы выпушчаныя абмежаваным тыражом. Набыць можна будзе ўпершыню на сустрэчы 3 лістапада, потым на канцэрце 7 лістапада. Калі нешта застанецца, то з'явіцца на Symbal.by.

Падчас сустрэчы можна будзе набыць квіткі на канцэрт у Вільні, які адбудзецца 7 лістапада. 

Стужка навiн
0