МІНСК, 3 ліс — Sputnik. Беларускі ансамбль "Песняры" спадзяецца, што песня на беларускай мове, якую калектыў падаў на нацыянальны адбор на "Еўрабачанне", спадабаецца гледачам.
Адбор заявак на ўдзел ад рэспублікі ў конкурсе песні "Еўрабачанне" праходзіць у Беларусі.
"Пакуль што няма ніякіх прамежкавых дадзеных — толькі тое, што кажуць самі ўдзельнікі", — паведамілі ў Белтэлерадыёкампаніі.
Таксама там падкрэслілі, што яшчэ рана падводзіць вынікі адбору. Сярод тых, хто падаў заяўку — і ансамбль "Песняры".
"Мы падалі песню "Сокал", яна напісаная на беларускай мове. Спадзяемся, гледачам спадабаецца — бо гэта адзіны шанец, каб нашу мову пачула такая шырокая аўдыторыя", — лічыць кіраўнік калектыву Вячаслаў Шарапаў.
На думку Шарапава, нельга казаць, выберуць гледачы кампазіцыю "Песняроў" для "Еўрабачання" ці не.
"Павінен перамагчы годны. Хтосьці можа аказацца і ў дзесяць разоў лепшым за нас", — прызнаўся мастацкі кіраўнік. Таксама вядома і аб іншых выканаўцах, якія падалі заяўкі. Сярод іх — Аляксей Грос і Яўген Алейнік.
Заяўкі на ўдзел у нацыянальным адборы Белтэлерадыёкампанія прымае да 21 лістапада.
61-ы конкурс песні "Еўрабачанне-2016" адбудзецца ў Стакгольме — сталіцы Швецыі.