Мінск, 3 ліст — Sputnik. Цыкл публічных лекцый распачнецца 10 лістапада ў Музеі Петруся Броўкі з выступу пісьменніка Альгерда Бахарэвіча.
"Публічныя лекцыі" заяўленыя як праект, арыентаваны на людзей, якія жадаюць паглыбіць свае веды. Калі лічыце свой кругагляд недастаткова поўным, заходзьце да першага лектара Альгерда Бахарэвіча, пісьменніка і перакладчыка, які ў межах праекта выступіць з трыма тэмамі.
Джэймс Джойс і Вячаслаў Адамчык (10 лістапада)
Франц Кафка і Андрэй Мрый (17 лістапада ў 19:00);
Уладзімір Набокаў і Міхась Стральцоў (24 лістапда ў 19:00).
Альгерд Бахарэвіч нарадзіўся ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт БДПУ. Лаўрэат прэмій "Гліняны Вялес" (2002) і "Залатая літара" (2014); вядомы за сваё вечна другое месца на прэміі імя Ежы Гедройца.
Аўтар кніг прозы: "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў" (2002), "Натуральная афарбоўка" (2003), "Ніякай літасьці Валянціне Г." (2006), "Праклятыя госьці сталіцы" (2008), "Сарока на шыбеніцы" (2009), "Шабаны" (2012), "Дзеці Аліндаркі" (2014), "Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча" (2011), "Гамбурскі рахунак Бахарэвіча" (2012), "Каляндар Бахарэвіча" (2014).
Дзе: музей Петруся Броўкі
Калі: 10 лістапада, 19:00